Пра фінансы – пяцікласнікам

Пра фінансы – пяцікласнікам

IMG_3237

Таццяна ТАМАШУК, в. а. начальніка
разлікова-касавага цэнтра № 2 г. Жабінка філіяла
ААТ “Белаграпрамбанк”.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
ААТ “Белаграпрамбанк” у трэці раз праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю “Твае першыя фінансы”. Пад час яе пяцікласнікі гарадскіх і вясковых школ краіны трапляюць на імправізаваныя ўрокі фінансавага навучання, а таксама атрымліваюць прыгожа аформленыя кнігі па гэтай тэматыцы. Так, у дапаможніку “Твае першыя фінансы” дзецям у цікавай і даступнай форме расказваецца пра гісторыю ўзнікнення грошай, як імі рацыянальна карыстацца, тлумачыцца, навошта патрэбны банкі, што такое ўклады, крэдыты і многае іншае.
Пасля зімовых канікул у рэспубліканскую акцыю першымі на Жабінкаўшчыне ўключыліся пяцікласнікі другой гарадской школы. Да іх завіталі начальнік аддзела рознічных паслуг разлікова-касавага цэнтра № 2 г. Жабінка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Алена Чыжэвіч і спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце 1-ай катэгорыі Рыма Сарока. Госці прапанавалі вучням адправіцца разам у цікавае падарожжа ў краіну фінансаў з дапамогай мультымедыйных сродкаў. Пасля прагляду відэасюжэтаў супрацоўніцы “Белаграпрамбанка” абмеркавалі з дзецьмі ўбачанае і былі прыемна ўражаны трывалымі ведамі школьнікаў, пажадалі хутчэй падрастаць.
Аналагічныя ўрокі з пяцікласнікамі пройдуць ва ўсіх школах Жабінкаўшчыны.
На здымках: урок фінансавай пісьменнасці ў 5 класе СШ № 2.IMG_3242

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top