Змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

215835-06
Асноўнымі новаўвядзеннямі з’яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэсціравання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.
У адпаведнасці з дакументам уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага напрамку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках гутаркі, пры гэтым тэрмін далейшай абавязковай работы па размеркаванні складзе не менш як пяць гадоў.
Акрамя таго, створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі. Для паступаючых у скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.
Таксама ўдакладнены асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Не трэба будзе здаваць ЦТ
пры паступленні на скарочаную форму навучання ў ВНУ

Як паведамлялася, для паступаючых у скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.
Раней дзеючай рэдакцыяй правіл было прадугледжана, што абітурыенты павінны былі здаваць ЦТ па рускай або беларускай мове, а таксама непасрэдна ў ВНУ вусны або пісьмовы іспыт па профільным прадмеце, які яны вывучалі ў каледжы. Цяпер сітуацыя крыху змяняецца. Па-першае, будзе ўстаноўлена дакладная адпаведнасць спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пералік адпаведных спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай адукацыі будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі. Па-другое, абітурыенты будуць здаваць два профільныя іспыты па дысцыплінах, вывучаных у каледжы, пералік і форма правядзення якіх вызначаюцца парадкам прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
У цэлым змяненні ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі накіраваны на ўдасканаленне сістэмы па прыёме абітурыентаў.

Абітурыенты на сельгасспецыяльнасці могуць здаваць ЦТ або ўнутраны экзамен

Для ўсіх, хто паступае ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, а таксама ў ВНУ несельскагаспадарчага профілю, але на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, вызначаны адзіны падыход. Абітурыенты будуць здаваць два ўступныя іспыты па профільных прадметах – або ў форме ЦТ, або ў форме ўнутранага іспыту па вучэбных прадметах у адпаведнай установе адукацыі.
Структура ЦТ у гэтым годзе істотна не зменіцца. Магчымасць здачы ЦТ па 4 прадметах пашырае выбар спецыяльнасці.
Адным з асноўных новаўвядзенняў з’яўляецца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэсціравання па чатырох вучэбных прадметах. У той жа час пры паступленні ва ўніверсітэт абітурыент падае тры сертыфікаты ў адпаведнасці з правіламі прыёму.
Начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч адзначыў, што гэта зроблена для абітурыента, каб пашырыць яго выбар, каб ён мог больш дакладна вызначыцца з будучай спецыяльнасцю.
Новай рэдакцыяй правіл таксама прадугледжана павелічэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў. Калі абітурыента раптам напаткае няўдача ў першы год, у яго будзе магчымасць з тымі ж сертыфікатамі, не здаючы паўторна ЦТ, падаваць дакументы ў прыёмную камісію на наступны год. У той жа час гэта новаўвядзенне закране работу прыёмных камісій. Ім будзе неабходна адпрацоўваць дакладны механізм па аналізе дакументаў, якія падаюцца.

Пры паступленні з педкласаў – дадатковая гарантыя работы

Па-першае, новай рэдакцыяй правіл уведзена норма, якая дае магчымасць выпускнікам профільных педагагічных класаў у выпадку станоўчай рэкамендацыі педсавета паступаць без уступных іспытаў, гэта значыць без ЦТ, на адпаведныя педагагічныя спецыяльнасці. Пры паступленні праводзіцца толькі прафесійная гутарка. Пры гэтым важна і высокая паспяховасць у ходзе навучання ў школе, дзякуючы якой педсавет і выдасць адпаведную рэкамендацыю. Гэта новаўвядзенне з’явілася ўпершыню, у ранейшай рэдакцыі правіл прыёму гэтага не было. Пры гэтым тэрмін далейшай абавязковай работы па размеркаванні складзе не менш як пяць гадоў.
Выпускнікам педкласаў для паступлення на льготных умовах трэба мець не ніжэй за 8 па профільных прадметах.
Для паступлення на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікі павінны мець рэкамендацыю савета ўстановы адукацыі. Пры залічэнні гэтая катэгорыя абітурыентаў будзе праходзіць прафесійную гутарку.
Яшчэ да ўвядзення новых правіл існавала практыка, калі асобы, якія атрымалі дыплом з адзнакай пасля заканчэння сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы або скончылі сярэднюю школу з медалём, пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці маглі прымацца без уступных іспытаў. З улікам новых правіл прыёму будуць магчымасці ў тым ліку для карэкціроўкі пераліку гэтых спецыяльнасцей.

Спрошчаны ўмовы для паступлення ў ССНУ

Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Лашук.
Раней адносна часткі з іх распаўсюджвалася абмежаванне – трэба было мець у атэстаце мінімум 4 балы па рускай (беларускай) мове і профільным прадмеце. Цяпер абмежаванне адносна рускай (беларускай) мовы знята, яно засталося толькі па профільным прадмеце.
Новаўвядзенне распаўсюджваецца на выпускнікоў 9-х класаў, якія будуць паступаць на спецыяльнасці, конкурс па якіх у мінулым годзе склаў 3 і больш чалавек на месца, а таксама на 11-класнікаў пры паступленні на спецыяльнасці з конкурсам у 2016-м – 1,5 і менш чалавек на месца.
Змяненнямі ў правілы прыёму таксама прадугледжана дадатковая магчымасць для залічэння маладых людзей: выпускнікі 11-х класаў, якія не прайшлі па конкурсе ў бягучым годзе, маюць магчымасць быць залічанымі на вакантныя месцы ў групы на базе 9-х класаў, набраныя год таму. Аляксандр Лашук звярнуў увагу, што гэта магчыма толькі пры ўмове, калі ў такіх групах ёсць вакантныя месцы. Акрамя таго, на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі прадугледжана магчымасць здачы трох ЦТ, хоць для паступлення бяруцца пад вагу два сертыфікаты. Гэта ўведзена для таго, каб пашырыць магчымасць выбару спецыяльнасці. Умовы па здачы ЦТ такія ж, як і ў ВНУ.
У цэлым, паводле слоў начальніка ўпраўлення, гэтыя ўмовы аблягчаюць магчымасць маладым людзям паступіць ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Гутарка пры паступленні ў педагагічныя ВНУ будзе складацца з трох этапаў

У першую чаргу абітурыент павінен будзе падаць характарыстыку-рэкамендацыю ад педагагічнага савета сваёй школы, якая павінна змяшчаць партфоліа школьніка, інфармацыю аб яго дасягненнях за гады вучобы і абмеркаванне партфоліа. Першым этапам гутаркі стане абмеркаванне гэтага партфоліа. Па-другое, абітурыенту зададуць пытанні пра яго будучую педагагічную дзейнасць, пра тое, якім ён бачыць сябе ў прафесіі, чаго хацелася б дасягнуць. А трэці этап – рашэнне пэўнай педагагічнай задачы, абмеркаванне канкрэтнай складанай сітуацыі, якая можа ўзнікнуць у рабоце педагога.

Змяненні ў правілах прыёму зробяць сельгасспецыяльнасці больш прывабнымі

Абноўленыя правілы прыёму прадугледжваюць роўныя ўмовы конкурсу пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, для паступаючых у скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.
БДАТУ імкнецца стварыць эфектыўную сістэму прафарыентацыі, накіраваную на прыцягненне сельскай моладзі, павышэнне матываванасці абітурыентаў. Дэкан факультэта электыфікацыі БДАТУ Карына Гаркуша звярнула ўвагу, што ў 2016 годзе больш за палавіну студэнтаў паступілі ў ВНУ па мэтавым накіраванні.

На здымку: брыфінг па новых правілах прыёму ў ВНУ і ССНУ з удзелам прадстаўнікоў вядучых навучальных устаноў Беларусі прайшоў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro