Калі на вуліцы траскуча, цепланосьбіт пякучы

Калі на вуліцы траскуча, цепланосьбіт пякучы

морозы

Уладзімір ДАНІЛЮК,
дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.
У сувязі з наступленнем халадоў пры ўстойлівых сярэднесутачных тэмпературах знешняга паветра ніжэй як -15 градусаў Цэльсія спажыўцы цеплавой энергіі павінны арганізаваць кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў экплуатацыйных служб і забяспечыць іх сувязь з дзяжурным персаналам арганізацый (дыспетчарскімі службамі), якія забяспечваюць спажыўцоў энергіяй. У асенне-зімовы перыяд арганізацыі, якія эксплуатуюць цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі, абавязаны:
— устанавіць кантроль за захаваннем тэмпературнага графіка ў залежнасці ад тэмпературы знешняга паветра і гідраўлічных рэжымаў на кожным цеплавым пункце;
— не дапускаць самавольных далучэнняў, зняцця ці рассвідроўвання шайбаў, дыяфрагмаў і сапел, разбору (зліву) сеткавай вады з сістэмы цеплазабеспячэння;
— забяспечыць кругласутачны доступ персаналу арганізацыі, якая забяспечвае энергіяй, і органаў Дзяржэнерганагляду на цеплавыя пункты да транзітных трубаправодаў, да трубаправодаў у падвалах з мэтай кантролю рэжымаў цеплазабеспячэння.
Неабходна памятаць, што з паніжэннем тэмпературы знешняга паветра, тэмпература цепланосьбіта, якая падаецца кацельнымі, павялічваецца. Унутры ацяпляльных прыбораў (батарэі, стаякі сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння) яна можа дасягаць вышэй за 70 градусаў Цэльсія. Неасцярожны дотык да ацяпляльных прыбораў можа прывесці да тэрмічных апёкаў. Не пакідайце дзяцей адных, на дазваляйце ім гуляць побач з ацяпляльнымі прыборамі. Пакаёвыя батарэі і рэгістры неабходна заўсёды трымаць адчыненымі, сачыць за іх чысцінёй, штотыднёва рабіць іх вільготную ўборку. Пры выяўленні няспраўнасцей ацяпляльнага прыбора: утварэнне трэшчын у корпусе, уцечка цеплафікацыйнай вады – тэлефануйце ў жыллёва-эксплуатацыйную службу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top