Пачні з сябе

Пачні з сябе

донорство
Маргарыта СЯРГЕЕВА. ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”.
У снежні на Брэстчыне праводзілася акцыя “Бязвыплатнае донарства пачынаецца з мяне”. Стартавай пляцоўкай быў Брэсцкі абласны цэнтр гігіены , эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Яго супрацоўнікі менавіта ў гэты дзень сабраліся ў спецыяльна адведзеным кабінеце, каб падтрымаць акцыю і звярнуць увагу на яе знакавасць.
Усіх бязвыплатных донараў вітаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Іванавіч Вялічка. Ён не толькі падкрэсліў важнасць мерапрыемства, але і прыняў непасрэдны ўдзел у акцыі, першым здаў кроў.
Такая ініцыятыва была падтрымана калектывамі іншых медыцынскіх устаноў, а таксама арганізацыямі розных гарадоў і раёнаў вобласці.
Пад час акцыі бязвыплатна здалі кроў 356 супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя, ці
27,9 % ад усіх, хто ў гэты дзень здаваў кроў; 125 студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі (9,8 %); 129 супрацоўнікаў сілавых структур (10,1 %). Сталі донарамі таксама 85 спецыялістаў устаноў адукацыі (6,7 %), 15 – сацыяльнай абароны (1,2 %), 14 – культуры (1,1 %), а таксама больш як 500 работнікаў іншых працоўных калектываў (40,5 %). Агульная колькасць бязвыплатных данацый за час акцыі склала 1276, а за ўвесь год іх было 3865, ці 13,6 % ад агульнай колькасці кроваздач.
Цяжка пераацаніць важнасць падобнай акцыі. Донарства ў нашай краіне заўсёды было ганаровай і паважанай місіяй. На самой справе чалавек без усялякага ўрону для свайго здароўя мог аказаць неацэнную дапамогу таму, хто трапіў у бяду, а часта і выратаваць яму жыццё.
У нашай краіне ў апошнія гады акцэнт робіцца на бязвыплатнае донарства. Сэканомленыя такім чынам грошы могуць быць цэнтралізавана перанакіраваны на іншую важную мэту. Напрыклад, на перааснашчэнне медыцынскіх устаноў ці асваенне новых высокатэхналагічных аперацый.
Летась сэканомлена было 2,36 млрд. недэнамінаваных рублёў, што ў 2,1 раза больш у параўнанні з 2015 годам. Верыцца, што і сёлета такая акцыя будзе прадоўжана. І тыя донары, якія рашылі хоць адзін раз падзяліцца сваім бясцэнным дарункам – крывёю – на бязвыплатнай аснове, будуць працягваць рабіць такое і далей.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top