Гісторыя і традыцыі першасныя

Гісторыя і традыцыі першасныя

1

Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Нацыянальны прафсаюзны цэнтр падвёў вынікі Года культуры. Летась пры ўдзеле Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі было арганізавана каля 500 творчых мерапрыемстваў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Пад эгідай нацыянальнага прафцэнтра праведзены 484 творчыя мерапрыемствы, што ў 1,6 раза больш чым у 2015-ым. Асаблівасць іх у тым, што не толькі прафесійныя артысты, але і таленавітыя работнікі прадпрыемстваў з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і фестывалях. Знакавым мерапрыемствам стала акцыя ФПБ “Мы – разам!”, у якой на канцэртах ва ўсіх рэгіёнах краіны ўдзельнічалі больш як 48 тысяч чалавек. На Брэстчыне святы акцыі, дзе адбылося ўшаноўванне больш як двух дзясяткаў працоўных дынастый, адбыліся ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнах, у Баранавічах і Брэсце.
У сталіцы Беларусі быў праведзены першы прафсаюзны конкурс творчасці студэнтаў “Студэнцкая восень – 2016”. Вынікам фотаконкурсу народнага праекта ФПБ “Я = БЕЛАРУСЬ” стала выданне альбома, у які ўвайшлі фотаздымкі аб прыродзе, жыцці прадпрыемстваў і лю-дзях працы.
У лістападзе добрыя ўражанні выклікаў Тыдзень прафсаюзнай культуры. Урачыстыя канцэрты з удзелам творчых людзей адбыліся ў 130 раёнах і гарадах краіны. Іх паглядзелі амаль 40 тысяч удзельнікаў.
Пад закрыццё Года культуры ў снежні Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў разам з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў прэзентаваў пастаноўку “Сем таямніц Беларусі”. Гэты зусім новы, унікальны для краіны праект, быў накіраваны на знаёмства з самымі галоўнымі беларускімі традыцыямі і каштоўнасцямі. Ён даў магчымасць гледачам пазнаёміцца з асаблівасцямі нацыянальнай культуры, гісторыяй і традыцыямі беларусаў. Чакаецца, што сёлета праект атрымае сваё прадаўжэнне ў рэгіёнах з акцэнтам на мясцовыя культурныя каштоўнасці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro