Неабыякавасць і чуласць выратуюць свет

Неабыякавасць і чуласць выратуюць свет

обязательно

Ганна ГАЦ,
выхавальнік ЦКРНіР Жабінкаўскага раёна.
Новы год – адно з нямногіх святаў у нашай краіне, якога вельмі чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Першыя чакаюць цуда, а другія робяць усё магчымае, каб мары дзяцей спраўдзіліся і навагодняе свята запомнілася надоўга.
Больш за 20 гадоў праводзіцца навагодняя рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Яна стала ўжо традыцыйнай і дазваляе прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку хлопчыкам і дзяўчынкам, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе дзяржавы і грамадства.
На Жабінкаўшчыне шмат неабыякавых да дзіцячых праблемах 20161223_11404920161223_114328людзей. Гэта яны, ведаючы патрэбы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна, па сваёй добрай волі і спагадлівасці зрабілі навагоднія сюрпрызы для дзяцей-інвалідаў. Супрацоўнікі цэнтра выказваюць падзяку сялянскай фермерскай гаспадарцы “Бярозка” Кузняца А.Г., а менавіта Сяргею Аляксандравічу Кузняцу, які выступіў у ролі Дзеда Мароза і падарыў дзецям салодкія падарункі.
Вось ужо каторы год не застаюцца ўбаку і супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусі. У гэтыя навагоднія дні яны набылі і падарылі нашай установе мэблю ў кабінет педагога-псіхолага, папоўнілі пакой сацыяльна-бытавой адаптацыі развіццёвымі сродкамі.
Таксама прыемна было атрымаць з рук супрацоўнікаў “Беларусбанка” музычны цэнтр, які аказаўся вельмі дарэчы на ​​навагоднім прадстаўленні.
Усіх гасцей у холе цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі сустракае выстава дзяцей “У чаканні Каляднага цуда”. Надаць ёй эстэтычны выгляд дапамагла Брэсцкая швейная фірма «BURVIN».
Навагоднюю ялінку ў гэтым годзе ўпрыгожылі не толькі цацкамі і рознакаляровымі агнямі – былі на ёй мары-жаданні дзяцей, аформленыя ў навагоднія канверцікі. А ў ролі добрых чараўнікоў выступілі актывісты РК БРСМ і вышэй узгаданая фермерская гаспадарка “Бярозка”.
Дзякуючы такім неабыякавым, чулым людзям свет становіцца лепшым і дабрэйшым. Важна памятаць: нягледзячы на ​​тое, што ў большасці хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць карэкцыйны цэнтр, няпросты лёс, гэта такія ж дзеці, як і ўсе астатнія, і галоўная задача – дапамагчы ім паверыць у сябе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top