Цыклон прыйшоў, а з ім – зіма. Сапраўдная, марозная…

stock-photo-47842576-thermometer

Наталля ВАЛОШКА.
Шчыра кажучы, мы ўжо адвыклі ад такіх маразоў, якія ўсталяваліся на Беларусі з мінулага чацвярга. -28 на Міншчыне, -32 на Віцебшчыне, у нас, на Берасцейшчыне, крыху “цяплей”. Як рыхтаваліся некаторыя службы да сапраўднай зімы, ці моцна напалохаў Axel жабінкаўцаў?
Як высветлілася, 4 студзеня, незадоўга да прыходу ў Беларусь цыклону Axel, пры Жабінкаўскім райвыканкаме было праведзена пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Перад адказнымі службамі былі пастаўлены задачы прыняць дадатковыя меры ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я, каб папярэдзіць магчымыя надзвычайныя сітуацыі.
Як паведаміў у рэдакцыю старшы інжынер Жабінкаўскага РАНС Аляксандр Батуля, да складаных умоў надвор’я работнікі аддзела былі гатовыя загадзя. Надзвычайных сітуацый на Жабінкаўшчыне за перыяд гаспадарання цыклону не зарэгістравана.
У Жабінкаўскай ЦРБ нам расказалі, што колькасць людзей, якія звяртаюцца з галалёднымі траўмамі і абмаражэннямі, за апошні тыдзень не павялічылася.
Нарады АДАІ Жабінкаўскага РАУС
дзяжурылі на трасе, дапамагалі вадзіцелям, якія з’ехалі ў кювет пад час мяцеліцы. Аднак сур’ёзных аварый у нашым раёне, на шчасце, не зарэгістравана.
Начальнік Жабінкаўскага раёна электрасетак Дзяніс Шышчыц паведаміў, што ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра і моцным ветрам двойчы адбыўся абрыў провада на высакавольтнай лініі 10 кВт: 6 студзеня вечарам у раёне Булькова, 7 студзеня раніцай – у раёне вёскі Залуззе. Сіламі персаналу Жабінкаўскага РЭС электразабеспячэнне населеных пунктаў было аператыўна ўзноўлена.
Як вынікае з гэтага міні-расследавання, нашых людзей мала чым напалохаеш (а дзеці ўвогуле былі толькі радыя магчымасці пакатацца на санках, лыжах і каньках), а службы заўжды гатовыя да любых цыклонаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.