новости

Сезон быў удалым

Чарговы сезон перапрацоўкі цукровых буракоў жабінкаўскія вытворцы завяршылі напярэдадні навагодніх святаў. Апошнія крышталікі белага цукру высыпаліся 24 снежня. Было перапрацавана амаль 904 тысячы тон салодкай сыравіны і выпушчана 129631 тона цукру.
Паводле слоў некаторых спецыялістаў ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, сезон быў удалым, сыравіна добра захавалася, страты цукру дапушчальныя. Такія набыткі завадчане мелі, як падказвае ім памяць, недзе ў 2005 і 2006 гадах.

Шчодрая зіма не толькі
на маразы, але і на зніжкі

Як паведаміў дырэктар філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база” Аляксандр Быкаў, з мэтай актывізацыі гандлю з 5 па 31 студзеня ў райцэнтры дзейнічае акцыя “Распродаж нехарчовых тавараў коштам 100 рублёў і вышэй”. Зніжкі ў памеры 10 працэнтаў ад кошту пакупкі за адно найменаванне тавару чакаюць наведвальнікаў магазінаў “Мэбля”, “Гаспадарчыя тавары”, “Універмаг” і “Бытавая тэхніка”. Прыемная зніжка ў 15 працэнтаў прадастаўляецца пакупнікам, якія набываюць тавары коштам ад 500 рублёў.
Наведайце магазіны філіяла “Жабінкаўскі” ў час дзеяння акцыі, зрабіце падарункі па прывабных коштах сабе і блізкім!

Дзецям – навагоднія падарункі

Завяршылася навагодняя рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Відаць, на жабінкаўскай зямлі не засталося такіх людзей, якія б пад час яе не праявілі міласэрнасць, уважлівасць да сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеткі. Так, напрыклад, супрацоўнікі Жабінкаўскага райЦГЭ сабралі 165 рублёў, на якія закупілі прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены. Галоўны санітарны ўрач раёна Надзея Шосцік завітала ў шматдзетную сям’ю Алены Мікалаеўны Збайчаковай са Старога Сяла, дзе выхоўваецца дзясяцера дзяцей.
Пад час наведвання праведзена гутарка пра здаровы лад жыцця, уручаны падарункі.

Каток запрашае на лёд

Марознае надвор’е дазваляе дзецям і дарослым пакатацца на каньках. Калі ў вас іх няма – не бяда.
З 10 студзеня ў Жабінкаўскім гарадскім Доме культуры пачаў працаваць пункт пракату канькоў. Узяць іх можна па даступным кошце з 13.00 да 18.00.
Каб ажыццявіць мару, далёка ісці не трэба. У парку на возеры зроблены цудоўны каток. Для вас, аматары канькабежнага спорту, пастараліся работнікі камунальнай службы.

У ліку лепшых у вобласці

Летась на малочнатаварных фермах Жабінкаўшчыны было атрымана 56 тысяч 142 тоны малака (што складае 106,3 % да адпаведнага перыяду 2015 года). Найбольш яго надаілі ў СВК “Рагазнянскі” (10 тысяч 440 тон), ААТ “Жабінкаўскі” (9 тысяч 100 тон) і ў СВК “Хмелева” (8 тысяч 200 тон).
А вось на адну фуражную карову найбольш надоена малака за мінулы год у СВК “Вазнясенскі” (7568 кг), СВК “Рагазнянскі” (7448) і СВК “Хмелева” (6180). У цэлым па раёне гэты паказчык складае 5922 кг (97 % да ўзроўню папярэдняга года), што дазволіла Жабінкаўшчыне ўвайсці ў тройку лідараў­­­­­­ вобласці.

Пяцёрка баксёраў едзе
на цырымонію

Напярэдадні Старога Новага года, 13 студзеня адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання спартсменаў другой абласной акцыі “Алімпійскае дараванне – 2016”. Мэта яе – падтрымка таленавітай і здольнай моладзі, прапаганда алімпійскіх відаў спорту, развіццё алімпійскага руху. На мерапрыемства запрошана больш як 100 прадстаўнікоў навучэнцкай моладзі ва ўзросце да 14 гадоў з усіх гарадоў і раёнаў Брэстчыны, якая паказала летась высокія спартыўныя вынікі на спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Ад нашага раёна на цырымонію едуць баксёры, якія маюць першы юнацкі разрад, Максім Ткачук, Артур Буйноўскі, Уладзіслаў Алексяюк з трэцяй гарадской, Іван Янчук з другой і Уладзіслаў Іваноў з першай школы.
Па выніках 2015 года прызы і падарункі ад Прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці атрымалі 85 юных спартсменаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro