Папяровыя цуды Галіны Івановай

Папяровыя цуды Галіны Івановай

IMG_8342

Наталля ВАЛОШКА.
Фота аўтара.
Навагоднія і калядныя святы – час пошуку падарункаў для родных, блізкіх і каханых. Пры гэтым хтосьці штурмуе рынкі і крамы, а нехта робіць падарункі сваімі рукамі. “Ананасы” з цукерак, ружы з паперы, вазы з газетных трубачак, ялінкі з гліны парадаваць дарагіх лю-дзей павінны. Любыя матэрыялы ідуць у ход, каб зрабіць запамінальным Новы год.
Галіна Іванова – прыхільніца арыгінальных папяровых падарункаў. Сваімі ўмелымі рукамі яна стварае шары кусудамы, аб’ёмныя кветкі: ружы, лілеі, гіяцынты, цюльпаны, вазы, каробачкі, канверты, паштоўкі – што ні кажы, фантазіі майстрыхі няма мяжы.
Яна захапілася арыгамі гадоў пяць таму, прычым зусім выпадкова.
– Жонка брата прынесла ў падарунак маёй дачцэ набор папяровых прамавугольнікаў, з якіх трэба было зрабіць саву ў тэхніцы арыгамі, – IMG_8334 IMG_8344расказвае Галіна Уладзіміраўна. – Доўга разбіраліся ў інструкцыі, шукалі тлумачэнні і падказкі ў інтэрнэце. Працэс стварэння савы быў настолькі цікавым, што мяне “зацягнула”. Свет арыгамі вельмі багаты і разнастайны. Гэта не толькі “жабка”, “хлапушка”, “цюльпанчык”, як многія лічаць. У Кітаі і Японіі, напрыклад, існуюць спецыяльныя школы па стварэнні фігурак з паперы. Модульнае арыгамі з маленькіх кавалачкаў вельмі цікавае, захапляльнае. Адзіны мінус – трэба шмат модуляў. Мы круцілі іх усёй сям’ёй: і муж Валерый, і сын Антон, і дачка Алёна.
Галіна Уладзіміраўна любіць ствараць шары кусудамы (у перакладзе “лекавыя шары”, “шары шчасця”), таму што шар – энергетычна зараджаная форма, пазітыўная. Дый жанчына і сама пазітыўная, любіць пажартаваць і пасмяяцца.
Галіна Іванова ўсяго два гады ў Жабінцы, але райцэнтр ёй вельмі палюбіўся. Купілі тут жыллё пасля пераезду з Брэста, уладкавалася на працу на цукровы завод. Рупілася, пакуль не скончыўся сезон, на Жабінкаўскім, хоць вырасла побач са Скідзельскім (яна родам з Гродзеншчыны). Адначасова выкладае ў аб’яднанні па інтарэсах “Арыгамі – усё складзецца” пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі – перадае вопыт юным прыхільнікам папяровых цудаў.
– Самы бюджэтны варыянт для стварэння падарунка – абгорткі ад цукерак (зараз якраз цукерачны бум), – жартуе майстрыха. – Дарэчы, з “камунаркаўскіх” у мяне атрымліваецца лепш, чым са “спартакоўскіх”. Можна выкарыстоўваць у якасці матэрыялу старонкі з часопісаў, каталогаў.
Ёсць у Галіны Уладзіміраўны і свой канал на Ютубе, дзе яна праводзіць майстар-класы (мае, дарэчы, шмат падпісчыкаў). З дапамогай відэаўрокаў майстрыха тлумачыць кожны крок стварэння розных фігурак з паперы: ад просценькай навагодняй ялінкі, якая складваецца за дзве хвілінкі, да складанай ружы Кавасакі, “феерверкаў” і “спружынак” усялякіх.
– Стараюся зрабіць свае майстар-класы зразумелымі, – дзеліцца Галіна Іванова, – але дзецям усё роўна складана. Яны пакідаюць свае водгукі, задаюць пытанні. Ды ўсё ж такі “жывыя” майстар-класы люблю больш: можна ўзяць дзіцячыя рукі ў свае, патлумачыць, перадаць энергетыку.
Заходзьце на канал Галіны Івановай у інтэрнэце, запісвайцеся да яе ў аб’яднанне па інтарэсах – і праблема з падарункамі родным і сябрам вырашыцца сама сабой.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro