У “Вясёлцы” было шмат цікавых і незабыўных дзён

У “Вясёлцы” было шмат цікавых і незабыўных дзён

IMG_1516

Аксана КЛУНДУК, старшы выхавальнік аздараўленчага лагера “Вясёлка” СШ № 1 г. Жабінка.
У перыяд зімовых канікул з 26 па 31 снежня на базе першай гарадской адзінаццацігодкі працаваў аздараўленчы лагер “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем дзяцей, у якім аздаравілася 85 навучэнцаў пачатковых класаў.
Выхаванцы прынялі ўдзел у навагодніх ранішніках “Прыгоды ля навагодняй ёлкі”. З надыходзячымі святамі малодшых школьнікаў павіншавалі Дзед Мароз і Снягурка, Баба Яга, Лясун, Кікімара і Скамарохі.
Кожны лагерны дзень быў тэматычны і меў сваю пэўную назву: дзень чарадзейных казак, здароўя, экалогіі, бяспекі, іншыя. Пад час лагернай змены выхаванцы наведвалі творчыя майстэрні, удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, гутарках. Весела прайшлі спартландыя “Моцныя, спрытныя, смелыя” і гульнёвая праграма з эстафетамі “Сцяжынкамі Берандзея”. Гасцінна прынялі ў сябе наведвальнікаў “Вясёлкі” супрацоўнікі дзіцячай раённай бібліятэкі і правялі для іх цікавае мерапрыемства “Я выбіраю здароўе”. Завіталі ў лагер старшы інспектар адміністрацыйнай практыкі аддзялення ДАІ Жабінкаўскага РАУС Уладзімір Сарока і спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС Любоў Вайтовіч, якія правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі практыкум “Мая бяспека”. Былі наладжаны таксама і экскурсіі: дзеці пабывалі ў Пятровіцкім лясніцтве і Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Работа атрадаў была накіравана на тое, каб дзеці адпачылі, набраліся сіл на наступную чвэрць, цікава і з карысцю правялі час. Дапамагалі аздараўленню выдатнае надвор’е, карыснае харчаванне, зладжаная сумесная праца выхавальнікаў і медыцынскага работніка школы.
У “Вясёлцы” было шмат цікавых і незабыўных дзён. Спадзяемся, што лагерная змена запомніцца нашым выхаванцам надоўга.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top