У ліку лепшых праектаў – “Нясумныя ўрокі”

У ліку лепшых праектаў – “Нясумныя ўрокі”

Миша Лукьянчик
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Напрыканцы снежня ў канферэнц-зале Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, арганізатарам якога з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. На ім былі прадстаўлены цікавыя моладзевыя інавацыйныя стартап-праекты, з якіх адбіраліся найлепшыя ў розных сферах, што маглі б быць карыснымі для грамадства.
Жабінкаўшчыну на конкурсе прадстаўлялі трэцяя гарадская адзінаццацігодка з праектам відэачасопіса “Нясумныя ўрокі” і гарадскі ліцэй з праектам “Юныя сведкі вайны: гісторыя ад першай асобы”. Іх абаранялі вучань 9 “А” класа СШ № 3 Міхаіл Лук’янчык і навучэнка ліцэя Маргарыта Касцюкова.
Пераможцамі абласнога этапа конкурсу “100 ідэй для Беларусі” сталі 10 лепшых праектаў, у тым ліку і “Нясумныя ўрокі” трэцяй гарадской школы. На думку стваральнікаў відэачасопіса, ён павінен паспрыяць лепшаму засваенню прадметаў школьнай праграмы. Пачаткам гэтага праекта – спадзяемся, паспяховага –
паслужылі два відэаролікі: “Каб Радзіма была незалежнай” (прысвечаны 270-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі) і “Біясінтэз бялку”. З апошнім, дарэчы, знятым на нашым цукровым заводзе і агучаным на англійскай мове, Міша Лук’янчык нават удзельнічаў у міжнародным конкурсе “Breakthrough Junior Chalenge”.
Віншуем сярэднюю школу № 3, Міхаіла і кіраўніка праекта Вольгу Фёдараўну Карпук і зычым далейшых поспехаў і новых перамог на рэспубліканскім узроўні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top