Подведены итоги работы Брестского комитета госконтроля

Подведены итоги работы Брестского комитета госконтроля

2 лютага 2011 года на калегіі дзяржкантролю Брэстчыны з удзелам першага намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі Л.В.Анфімава разгледжаны вынікі работы за 2010 год. Адзначалася, што летась выкананы ўсе задачы, пастаўленыя перад гэтай кантралюючай структурай, у параўнанні з папярэднім годам эфектыўнасць праверак за мінулы год у сферы паступлення грашовых сродкаў у бюджэт узрасла ў 1,5 раза. У бюджэт паступіла за 2010 год 31,3 млрд. рублёў грашовых сродкаў. Вернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, пастаўлена на ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў на суму 66,3 млрд. рублёў.
Першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю краіны Л.В.Анфімавым вызначаны задачы на гэты год. Сёлета галоўная з іх — якасная рэалізацыя дадзеных заканадаўствам паўнамоцтваў у забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны. Максімум намаганняў будзе аддадзена рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў і прэвентыўным кантролі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top