Прыгоды коціка Мурлыкі

Прыгоды коціка Мурлыкі

мурка

Галіна ПАСЮК.
У вялікім доме жыў са сваёй мамай коцік Мурлыка. Гаспадары яго вельмі любілі. Малодшыя жыльцы дома ўжо выраслі, скончылі школу і паехалі вучыцца ў іншыя гарады. Пакой, які яны раней займалі, цяпер пуставаў. У ім на прыгожай мяккай посцілцы спаў Мурлыка з мамаю Муркаю. Па вечарах ён прыціскаўся бліжэй да матулі, якая мурлыкала-спявала яму песенькі, і коцік засынаў. Раніцаю мама “ўмывала” сыночка, ліжучы яго сваім жорсткім язычком. Потым яны снедалі цёплым і салодзенькім малачком з талерачкі. Мурлыка вельмі любіў гуляць з мамай у двары па зялёнай мяккай траўцы, але яму вельмі хацелася паглядзець, што там робіцца за варотамі.
І вось аднойчы, калі мама пайшла за нечым смачненькім для Мурлыкі, ён выбег да варот і накіраваўся вуліцаю ўздоўж плота. Тут было так многа цікавага: маленькія жучкі на пяску, вялікія мухі, што грэліся на плоце пад праменьчыкамі сонейка. Мурлыка ўсё далей і далей адыходзіў ад свайго дома. Нарэшце стаміўся, прылёг пад плотам на зялёнай траўцы і заснуў.
Калі ён расплюшчыў вочкі, то сонейка апусцілася нізка. “Дзе я, дзе мой дом і мая мама?” – разгублена думаў ён. Маленькі коцік не ведаў, як вярнуцца дамоў, сеў пад плотам і жаласліва замяўкаў. У гэты час ішла са школы дзяўчынка Настачка. Яна заўважыла пушысціка і здзівілася: “Што ж ты такі маленькі і без мамы, пэўна заблудзіўся?” Узяла яго на рукі і пачала гладзіць. Хатні звярок, адчуўшы цеплыню і ласку, прытуліўся да Настачкі і пачаў мурлыкаць. “Небарака ты мой, нельга на вуліцы заставацца, хутка ж вечар будзе, а там і ноч, забяру я цябе ў свой дом, у мяне ты і павячэраеш”, – сказала яна коціку. Той яшчэ шчыльней прытуліўся да Настачкі, нібы хацеў сказаць ёй, што згодны. Дзяўчынка паказала яго сваім бацькам, напаіла малачком і палажыла спаць на мяккую канапу. Кожны дзень Мурлыка гуляў на двары з бабуляю Нінаю, а вечарам уладкоўваўся на яе каленях і спяваў свае песенькі. Праз нейкі час пушысцік ператварыўся ў прыгажуна ката.
Раніцай, калі гаспадар браў вуду, Мурлыка ведаў, што на абед будзе рыбка, якую ён вельмі любіць. А калі частаваўся свежымі акушкамі і карасікамі, тады да сябе заўсёды запрашаў суседскага коціка Маркіза і частаваў яго смакатою. Так вось і жыве Мурлыка, радуючы па вечарах усіх у доме сваімі песенькамі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top