“Дарога да сэрца” кожнага дзіцяці

“Дарога да сэрца” кожнага дзіцяці

IMG_2382

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Маленькай Сафійцы ідзе другі год. Яна навучылася самастойна садзіцца, рухацца па пакоях у хадунках, нешта лапоча. Дзяўчынка адчувае любоў таты, бабулі, цёці. У доме цёпла, утульна, чысценька. На радасць Сафійцы і яе старэйшаму браціку Максімку паставілі ёлачку. Дзяўчынка часта паглядвае на мільгаючыя лямпачкі, паказвае на іх пальчыкам і пасміхаецца.
Першую палову свайго кароткага пакуль жыцця маленькая, зразумела, не памятае. Яе, сямімесячную, давялося адбіраць ад маці. Жанчына, якая яе нарадзіла, не магла забяспечыць належны догляд за дзіцём, бо вяла амаральны лад жыцця. Немаўляткам, якое было прызнана ў сацыяльна небяспечным стане, заняліся адпаведныя службы.
Цяпер з дзяўчынкай усё добра. Яна расце з людзьмі, якія яе па-сапраўднаму любяць і песцяць.
Пра маленькую з прыгожым імем у камісіі па справах непаўнагадовых не забываюць. У гэтыя навагоднія святы Сафійку і Максімку наведаў Дзед Мароз з салодкімі падарункамі.
Дарэчы, Дзед Мароз пастараўся даставіць радасць і саладосці ўсім дзецям, якія воляй лёсу аказаліся ў сацыяльна небяспечным стане. Пад час акцыі “Дарога да сэрца”, арганізатарамі якой выступілі інспекцыя і камісія па справах непаўнагадовых, а таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, падарункі былі ўручаны дзецям, якія былі адабраны, але вернуты ў сем’і ў сувязі з паляпшэннем сітуацыі, а таксама тым, якія пакуль знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане.
Спонсарам акцыі “Дарога да сэрца” выступіў Павел Рэбякеўша, які ўзначальвае ПГУП “ПалСанСэрвіс”.

Дзед Мароз (Наталля Андрасюк, загадчык аддзела аховы мацярынства
і дзяцінства), намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Юлія
Нярода, інспектар ІСН Аляксандра Сівухіна віншуюць Сафійку і Максіма.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top