Збераглі не адно дрэва

Збераглі не адно дрэва

Мусороперабатывающий завод

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.
29 снежня навучэнцы ўстаноў адукацыі Жабінкаўшчыны – пераможцы і лепшыя ўдзельнікі раённага конкурсу па зборы другаснай сыравіны “Зберажы дрэва – здай макулатуру” – наведалі Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод. Экскурсія была арганізавана аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з Жабінкаўскай ЖКГ.
Гасцей з Жабінкі сустрэлі на прахадной інжынеры-эколагі смеццеперапрацоўчага завода Наталля Рапінчук і Наталля Дранец. Пад час відэапрэзентацыі, якую правялі для навучэнцаў спецыялісты, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю прадпрыемства, яго тэхнічнай аснашчанасцю, з тым, як правільна раз-дзяляць адходы і для чаго гэта патрэбна рабіць, з тэрмінамі іх разлажэння. Даведаліся юныя госці, што перапрацоўка другаснай сыравіны дае электра– і цеплаэнергію, макулатура – новую паперу і кардон, шкло – слоікі і бутэлькі, пластык – вёдры, каністры і поліэтыленавую плёнку. Таксама пра тое, што нельга выкідваць батарэйкі разам з іншым смеццем, а толькі ў спецыяльныя кантэйнеры, якія ёсць у многіх гандлёвых кропках. Батарэйкі ўтрымліваюць вялікую колькасць цяжкіх металаў, такіх як ртуць, кадмій, свінец. Трапляючы ў вядро для смецця, а затым на палігон цвёрдых бытавых адходаў, яны атручваюць глебу і грунтовыя воды. Школьнікі былі здзіўлены тым, што існуюць перасоўныя прыёмныя пункты другаснай сыравіны, якія можна заказваць па тэлефоне на свой адрас, да вас абавязкова прыедуць. Здаць адходы можна бязвыплатна і за грошы. Спецыялісты расказалі, што супрацоўнікамі прадпрыемства праводзяцца адукацыйныя, інфармацыйныя, а таксама рэкламныя акцыі сярод насельніцтва, навучэнцаў школ, студэнтаў, выхаванцаў дзіцячых садоў, мэта якіх – прапаганда і агітацыя паасобнага збору смецця.
Затым хлопчыкі і дзяўчынкі ўвачавідкі ўбачылі, што адбываецца ў цэху прыёмкі адходаў і як там працуе грэйферны пагрузчык. Прасачыць за далейшымі этапамі перапрацоўкі смецця дзеці змаглі ў аператарскай, дзе ўсё відаць на маніторах камп’ютараў. Так, адходы трапляюць у кабіну папярэдняга сартавання, затым на лініі сартавання, дзе пластык, шкло і папера раз-дзяляюцца ўручную, потым пападаюць пад еўрапрэс для прэсавання і цюкавання, пасля гэтага адпраўляюцца на склад для захоўвання і далейшай перадачы на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны.
У канцы экскурсіі вучні атрымалі сувеніры, зробленыя з другаснай сыравіны. Па дарозе дамоў, у аўтобусе, яны абмяркоўвалі ўбачанае і пачутае, разважалі, рабілі вывады. Лічу, адзін з галоўных – і надалей прымаць актыўны ўдзел у такіх конкурсах, каб зберагаць жыццё нашым зялёным сябрам-дрэвам, якія дораць прыгожае ўбранне планеце, з’яўляюцца каштоўнай сыравінай, крыніцай чыстага паветра, якое неабходна ўсяму жывому.

Навучэнцы школ Жабінкаўшчыны на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro