футбол
Святлана КІСЛАЯ.

Пачатак доўгачаканых зімовых канікул для некаторых старшакласнікаў з Якаўчыцкай школы запомніцца незвычайным футбольным матчам, які адбыўся ў ФАУ “СК “Бадзёрасць”. Супраць падлеткаў з так званай групы рызыкі гуляла каманда супрацоўнікаў Жабінкаўскага аддзела ўнутраных спраў. Юнакі прыкладвалі ўсе намаганні, каб у двух таймах па колькасці забітых галоў святкаваць перамогу. Аднак фартуна была на баку сапернікаў. Праўда, горыч паражэння не азмрочыла настрой юных футбалістаў. Наперадзе канікулы, можна трэніравацца з сябрамі, каб у наступны раз абавязкова перамагчы старэйшых па ўзросце сапернікаў.
Аляксей Крук, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Юлія Нярода падзякавалі ўдзельнікам футбольнага турніру за цікавую гульню. А інспектар ІСН Аляксандра Сівухіна ўручыла хлопчыкам салодкія падарункі. Кожнаму юнаму футбалісту дастаўся торт. Граматамі РК ГА “БРСМ” былі ўзнагароджаны лепшыя ігракі Максім Дзенісюк, Уладзіслаў Сахарчук і Станіслаў Манастырскі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top