Сапраўдныя прафесіяналы

Сапраўдныя прафесіяналы

Штогадовыя прафесійныя конкурсы работнікаў Беларускай чыгункі рэдка калі заканчваюцца без пераможцаў і прызёраў з ліку працаўнікоў Жабінкаўскай дыстанцыі пуці. А 2009 год аказаўся асабліва ўдалым. Усе чатыры прадстаўнікі нашага калектыву вярнуліся з Мінска з дыпломамі і прэміямі. Найлепшымі ў сваіх прафесіях прызнаны дарожны майстар Аляксандр Варановіч і кіроўца дрызіны Аляксей Максімчук. У конкурсе брыгадзіраў пуці другое месца заняў Сяргей Неліповіч, трэцяе — Віктар Быцко. Усе чацвёра маюць немалы вопыт работы, вызначаюцца дысцыплінаванасцю і пачуццём адказнасці за даручаную справу, за родны калектыў.

Т.ЛЫСЯК, начальнік тэхнічнага аддзела дыстанцыі пуці.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top