с новым годомПаважаныя жабінкаўцы і госці нашага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні
з надыходзячым Новым годам і Раством Хрыстовым!

Для нашага раёна адыходзячы 2016-ы стаў багатым на важныя і знакавыя палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі. Сваёй добрасумленнай працай, грамадзянскай пазіцыяй, адносінамі адзін да аднаго мы даказалі, што разам можам паспяхова рухацца наперад, смела распрацоўваць планы, разам рэалізоўваць іх, пераносіць цяжкасці і з аптымізмам глядзець у будучыню. У надыходзячым годзе мы будзем працягваць развівацца і ствараць умовы для зручнага і камфортнага жыцця жабінкаўцаў, наводзіць парадак на зямлі.
Дзякуй вам за працу, любоў да свайго горада і неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца на Жабінкаўшчыне, за ваш творчы падыход да святочнага афармлення прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, жылых дамоў.
Жадаем, каб надыходзячы год для кожнага з нас стаў удалым і плённым, годам магчымасцей і дасягненняў, напоўненым яркімі падзеямі і добрымі справамі. Няхай у кожным доме будуць мір, згода, дастатак і любоў.
З надыходзячымі святамі, дарагія жабінкаўцы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top