Семья ОстаповичУ сям’і Кацярыны і Паўла Астаповічаў з Жабінкі падрастае дачушка Яліна, ёй адзін год і сем месяцаў. Ідэя такога незвычайнага “навагодняга” імя з’явілася ў маладых людзей яшчэ да нараджэння дзяўчынкі, пад час іх падарожжа па краінах Еўропы. У многіх месцах пабывалі Кацярына і Павел, але незабыўныя ўражанні пакінулі ўкраінскія Карпаты, дзе, дарэчы, імя Яліна даволі распаўсюджанае. Аказалася, яно ўкраінска-беларускае і азначае “багіня лесу”. Спыніліся на гэтым варыянце маладыя бацькі яшчэ і таму, каб памятаць свае карані і вытокі: у Кацярыны яны ўкраінскія, у Паўла – беларускія.
Сёлетні Новы год прыгажунька Ялінка будзе сустракаць не толькі з бацькамі, але і з сястрычкай Ясеніяй. Зусім нядаўна, 20 снежня, у Астаповічаў нарадзілася яшчэ адна дачушка, якую назвалі такім прыгожым і мілагучным славянскім імем.
Напярэдадні навагодніх святаў Кацярына і Павел адправілі ў Белавежскую пушчу Дзеду Марозу ад сваёй сям’і віншавальную паштоўку, у якой пажадалі ўсім бацькам і іх дзеткам здароўя, шчасця, дабра і міру. У сваю чаргу ў год Вогненнага Пеўня мы зычым Астаповічам сямейнага ладу ды згоды.
Тэкст Алёны НІКАНЧУК. Фота з сямейнага архіва.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top