Готовим технику к весне

Готовим технику к весне

Зіма міне ужо праз месяц. Няхай у халодную пару ў сельскіх працаўнікоў клопатаў  трохі менш, чым летам, але і зараз там кіпіць  работа — пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка рыхтуецца да выхаду ў поле. У СВК “Падлессе-АГРА” добра разумеюць: справяцца з усім своечасова, правядуць рамонт, спакайней будзе інжынернай службе пад час пасяўной кампаніі.
— Складзены інжынерны графік рамонту, — расказвае загадчык механічнай майстэрні Іван Тадэвушавіч Шлык, — згодна з ім і праводзяцца ўсе работы. Пакуль, нягледзячы на доўгія святы, мы ў яго ўкладваемся. Да 1 сакавіка трэба давесці да ладу ўсе глебаапрацоўчыя агрэгаты.
Зараз у мехмайстэрнях займаюцца рамонтам двух агрэгатаў АКШ 3,6, хутка дойдзе чарга і да вялікага васьмікорпуснага плуга. Перад працай на полі правераць і трактары — айчынны МТЗ 1221 і імпартны “Джон Дзір”. Амаль увесь рамонт робяць у  Падлессі ўласнымі сіламі.
— Запчасткі завозяцца па неабходнасці, бывае, што даводзіцца пачакаць, пакуль з’явяцца неабходныя, але ў цэлым скардзіцца няма на што. Заказваем іх ці ў сельгастэхніцы, ці ў Брэсце. Звяртаемся па дапамогу толькі калі рухавікі адрамантаваць трэба, — тлумачыць Іван Тадэвушавіч. — А навошта кудысьці адпраўляць тэхніку, калі ў нас саміх такія майстры ёсць!
Гэтыя людзі — Аляксандр Бобрык, Мікалай Ульяніцкі, Андрэй Шастачук, Юрый Хоміч, Віктар Чаклін, Пётар Мядзведзеў. У майстэрні дзве брыгады — адна па рамонце, у якой тры слесары, і другая — па аднаўленню, у ей токар і электрагазазваршчык. Лепшыя работнікі могуць разлічваць на матэрыальныя заахвочванні ад кіраўніцтва. Хаця і холадна ўзімку ў самім цэху, але бытоўка, такарны цэх, кабінет інжынера ацяпляюцца, праведзена гарачая вада для таго.
— Мяне вельмі радуе, як удасканальваецца ў краіне сельскагаспадарчая тэхніка, — кажа Іван Тадэўшавіч, — для усіх відаў сезонных работ, для кожнай галіны гаспадаркі. Галоўнае, што яна ў нас ёсць, а мы падрыхтуем да веснавых палявых работ своечасова.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
На здымках: слесар М.Н.Ульяніцкі і газаэлектразваршчык Д.А.Юськовіч заняты рамонтам глебаапрацоўчай тэхнікі; загадчык майстэрні Т.І.Шлык (справа) дапамагае трактарысту Ю.В.Хомічу.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top