“Запалі свечку на Раство”

“Запалі свечку на Раство”

IMG_1299DSC07414

Пад такой назвай у першай гарадской школе прайшло мерапрыемства, падрыхтаванае сябрамі аб’яднання па інтарэсах “Тэатр на замежнай мове”. У сваім выступленні хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі на нямецкай і англійскай мовах пра традыцыі і звычаі святкавання Раства і Новага года ў Германіі і Англіі. Чароўная музыка, казачныя дэкарацыі, святочныя агеньчыкі на ялінцы, запаленыя свечкі, агонь у каміне перадалі дух святкавання Раства ў еўрапейскіх краінах. Безумоўна, гэта самае цудоўнае і важнае сямейнае свята.
Падрыхтоўка да мерапрыемства праходзіла зладжана, рэпетыцыі праводзіліся не толькі ў шосты школьны дзень, але і пасля ўрокаў. Кожны з герояў ужыўся ў сваю ролю. Добрае веданне і валоданне замежнымі мовамі, акцёрскія здольнасці, старанне, цярпенне і вопыт пастановак мінулых гадоў дапамаглі юным акцёрам падрыхтаваць цудоўнае відовішча.
Пастаноўка была цікавая не толькі дзецям сярэдняга і старэйшага звяна, якія вывучаюць замежныя мовы не першы год, але і вучням пачатковых класаў. Казачным героям дзейства дапамагалі феі, якія выконвалі ролю перакладчыкаў.
Кульмінацыяй мерапрыемства стаў кірмаш святочнай выпечкі вучняў 4-8 класаў. Дзякуючы старанням бацькоў, творчасці і крэатыўнасці дзяцей на ім ылі разнастайныя торты, пірагі, кексы, пудынгі, ватрушкі, булачкі і нават беларускія дранікі.
Але на гэтым нашы выхаванцы не спыніліся: выступілі перад наведвальнікамі школьнага зімовага лагера “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем.
Алена ФІЛІМАНЮК, Інга ЛАЗОЎСКАЯ, кіраўнікі аб’яднання па інтарэсах “Тэатр на замежнай мове” СШ № 1 г. Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro