Льюцца гукі музыкі чароўнай…

Льюцца гукі музыкі чароўнай…

IMG_1659
У дзіцячай школе мастацтваў юных аматараў чароўных гукаў музыкі запрасілі на вечарыну, прысвечаную юбілею Вольфганга Моцарта.
…У імправізаваным каміне – мяккае святло ад палаючых дроў, побач на століку гараць свечкі, а ў крэсле дрэмле хлопчык у серабрыстым парыку і брыджах з банцікамі. Гучыць мяккая музыка, і вядучыя ў бальных сукенках вяртаюць гледачоў у мінулае. 350 гадоў назад у аўстрыйскім горадзе Зальцбургу ў сям’і Леапольда Моцарта нарадзіўся хлопчык. Ён з маленства праяўляў дзіўную цягу да музыкі, гатовы быў гадзінамі слухаць, як сястра іграе на клавесіне. Бацька стаў займацца музыкай з трохгадовым Вольфгангам. Для маленькага музыканта, здавалася, не было цяжкасцяў. Яго памяць лёгка ўтрымлівала ўсе мелодыі, якія ён чуў, а хуткія пальчыкі спраўляліся з самымі складанымі камбінацыямі. Юны Моцарт да шасці гадоў авалодаў тэхнікай клавесіннай ігры, навучыўся граць таксама на скрыпцы і аргане, даваў шматлікія канцэрты. Маленькі музыкант здзіўляў сваёй ігрой людзей многіх краін. Папа Рымскі ўзнагародзіў Моцарта ордэнам “Залатой шпагі”. Яго атрымлівалі самыя вядомыя кампазітары. А Моцарту тады толькі-толькі споўнілася 12 гадоў!
Музыкант лічыў, што музыка павінна дастаўляць людзям асалоду. І дагэтуль ясная, простая, чыстая прыгажосць твораў Моцарта авалодвае розумам мільёнаў людзей, дорыць дабро і згоду.
Пасля знаёмства з жыццём вялікага кампазітара выхаванцы школы мастацтваў выканалі неўміручыя творы Моцарта. Прыгожа і ўзнёсла гучалі кампазіцыі ў выкананні Ксеніі Шаноевай, Арыны Каршуковай, Соф’і Калішук, Ксеніі Дзямідавай, Надзеі Чэчалевай, Эліны Шаўчук, Арсенія Міхалькевіча, Юліі Грыцук, Уладзіславы Іванюк, Віялеты Міцковіч, Рамана Манушчанкі, Кацярыны Максімчук, а таксама ансамбля скрыпачоў “Вдохновение”, інструментальнага ансамбля “ТОНіКа” і групы ранняга развіцця.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro