Праезд падаражаў
На Берасцейшчыне з 22 снежня павысіліся тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Брэсцкага аблвыканкама № 944 ад 15 снежня 2016 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Кошт праезду на ўсіх відах транспарту рэгулярных зносін павысіўся на 12,5 працэнта і складае зараз 45 капеек за адну паездку.
А вось тарыфы на гарадскія і міжгароднія перавозкі маршрутнымі таксі ўстанаўліваюць самі ўладальнікі – юрыдычныя асобы і ІП. Асновай для разліку з’яўляюцца планавыя затраты, падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, устаноўленыя заканадаўствам.
З “Добрым сэрцам”
цуды магчымыя
Усе дзеці вераць у цуды. Новы год і Раство – самы час для ажыццяўлення жаданняў. Штогод грамадскія аб’яднанні “БРСМ” і “БРПА” праводзяць сумесную рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Цуды на Раство” для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і інш.
На мінулым тыдні прадстаўнікі валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” ГА “БРСМ” у межах названай акцыі павіншавалі дзяцей-інвалідаў, якія наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна. Хлопчыкам і дзяўчынкам госці ўручылі цацкі, развіваючыя матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі для заняткаў.
На пытанні –
кампетэнтныя адказы
22 снежня ў адміністрацыйным будынку ААТ “Ракітніца” правяла прыём грамадзян галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аліна Аляксандраўна Гумен. За дзве гадзіны да яе звярнуліся пяць чалавек з пытаннямі, што датычыліся паляпшэння жыллёвых умоў, высялення са службовага жылля, вядзення ўліку рабочага часу, прадастаўлення свабоднага ад працы дня шматдзетнай маці або бацьку. Аліна Аляксандраўна ўсім дала вычарпальныя адказы і растлумачэнні.
“Карысныя канікулы”
Пад такой назвай праводзіцца раённая прафілактычная акцыя з 26 снежня па 8 студзеня 2017 года. Як расказала ўчастковы інспектар ІСН Жабінкаўскага РАУС Аляксандра Сівухіна, пад час зімніх канікул асаблівая ўвага супрацоўнікамі міліцыі надаецца дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі спраў непаўнагадовых, а таксама прызнаным у сацыяльна небяспечным стане. Запланаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, сярод якіх, напрыклад, сяброўскі турнір па футболе паміж “цяжкімі падлеткамі” і супрацоўнікамі міліцыі, сустрэчы, спартыўныя гульні. Дарэчы, названая катэгорыя дзяцей і падлеткаў у ФАУ “Бадзёрасць” зможа бясплатна пагуляць у настольны тэніс і пазаймацца ў трэнажорнай зале. Гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам будуць уручаны салодкія падарункі. Канікулы павінны быць праведзены з карысцю!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.