ДПСУ панядзелак раніцай амаль на паўгадзіны быў перакрыты рух аўтамабіляў праз чыгуначны мост. А ўсяму віной аказаліся некалькі тон бураковага жому. Малады вадзіцель з СВК “Бараўское” Бярозаўскага раёна вёз поўны прычэп гэтага корму. Аднак так і не даставіў яго ў пункт назначэння. Відавочна, малады чалавек не праверыў запорныя элементы, і пад час руху па вуліцы Камсамольская, акурат перад чыгуначным мастом, борт МАЗа расчыніўся і ўвесь жом высыпаўся на асфальт. Работнікі ЖКГ і дарожнай службы аператыўна ачысцілі дарогу ад жому, і рух аўтамабіляў быў адноўлены. А небараку-вадзіцеля, які даў дзёру з месца здарэння, хутка адшукалі. Цяпер яму давядзецца заплаціць штраф ад 2 да 8 базавых велічынь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro