У райцэнтры “Шчодрая зіма”

У райцэнтры “Шчодрая зіма”

 20151218_950

Першы месяц зімы і апошні ў адыходзячым годзе парадаваў прыемнымі сюрпрызамі і акцыямі. Адна з іх – “Шчодрая зіма”, арганізаваная філіялам “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база” – дзейнічала 10-11, 17-18 і 24-25 снежня ў магазінах “Універмаг”, “Гаспадарчыя тавары”, “Бытавая тэхніка”, “Абутак”, “Прамтавары № 6”, што ў райцэнтры, а таксама ў крамах “Усё для дома” ў Ракітніцы і “Прамтавары” ў Старым Сяле. Трое выхадных запар пакупнікоў чакалі зніжкі на ўсе тавары да 10 працэнтаў.
Як паведаміў дырэктар філіяла “Жабінкаўскі” Аляксандр Быкаў, сярэдняя выручка за дзень павялічылася пад час акцыі ў разы і склала за 10-11 снежня 6437 рублёў, за 17-18 – 14790 рублёў, за 24-25 чысла – 24054 рублі (!). Найбольшай папулярнасцю карысталіся мэбля, абутак і адзенне.
“Шчодрая зіма” працягваецца. З 26 па 31 снежня дзейнічае зніжка 10 працэнтаў на дывановыя вырабы, што прадаюцца на першым паверсе магазіна “Універмаг”, а таксама 15 працэнтаў на навагоднія цацкі (другі паверх “Універмага” і “Прамтавары № 6”, што ў мікрараёне цукровага завода).
З 29 па 31 снежня пакупнікоў чакае скідка 10 працэнтаў на ўсе прамысловыя тавары ў магазінах “Універмаг”, “Гаспадарчыя тавары”, “Бытавая тэхніка”, “Абутак”, “Прамтавары
№ 6”, што ў райцэнтры, а таксама ў крамах “Усё для дома” ў Ракітніцы і № 10 у аграгарадку Ленінскі.
Аляксандр Вітальевіч прыадкрыў таямніцу, што ў студзені жабінкаўцаў чакае яшчэ больш прыемных сюрпрызаў ад філіяла “Жабінкаўскі” Брэсцкай міжрайбазы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro