Як рыхтуецеся да Новага года?

Як рыхтуецеся да Новага года?

 

З такім пытаннем звярнулася да жабінкаўцаў за тыдзень да 31 снежня і пацікавілася, дзе і ў якіх гандлёвых кропках купляюць прысмакі на святочныя сталы, падарункі “пад ёлачку” родным і сябрам.
людмила козикЛюдміла Козік:
– Курыную прадукцыю, а таксама крабавыя палачкі на салаты набыла ў нашым “Еўраопце”, сюды пайду і па фрукты. На святочны стол заўсёды гатую скумбрыю, таму загадзя купіла яе ў “Кумпячку”. Каўбасныя, хлеба-булачныя вырабы, пячэнне, пірожныя набуду ў прадуктовых павільёнах індывідуальных прадпрымальнікаў, што ў мікрараёне бальніцы. Па цукеркі ездзілі на Украіну, там яны значна таннейшыя. Што тычыцца падарункаў, цацкі для дзяцей і сувеніры родным выбірала ў “Капрызе” і “Кнігалюбе”.
Алена Карзюк:елена корзюк
– Навагоднія падарункі для бацькоў і пляменнікаў набыла ў нашым “Універмазе”. Канструктар унуку прывезла з Украіны. Сыну і нявестцы заказала “пад ёлачку” касметычныя наборы фірмы “Эйван”. Прадукты на святочны стол будзем закупляць у жабінкаўскім “Еўраопце”, а вось па рыбу паедзем у Кобрын у магазін “Санта Кэш”.
Ірына Ярашчук:
ирина ярощук– Жывём у мікрараёне, таму прадукты на навагодні стол будзем купляць у гандлёвых кропках, што побач. Па мясную прадукцыю пайду ў “Кумпячок”, у родным пятнаццатым магазіне ёсць усё, што патрэбна для традыцыйных салатаў, святочнага торта. Па фрукты – да індывідуальных прадпрымальнікаў. І з падарункамі ўжо вызначылася. Працую прадаўцом у гандлёвым павільёне “Мир косметики”, што на рынку, таму родным падрыхтавала касметычныя наборы, у дадатак дзеці атрымаюць гульні, кнігі і размалёўкі, якія набыла ў “Кнігалюбе”.
Святлана Андрасюк:светлана андросюк
– Нядаўна з сястрой былі ў Кобрыне ў гандлёвым цэнтры “Палессе”, дзе набылі навагоднія падарункі для дзяцей. Сёлета гэта адзенне і парфумерыя. Уявіць свята без цукерак немагчыма, таму іх запасы папаўнялі кожны раз, калі бывалі ў Брэсце. Іх выбар асабліва багаты ў фірменных магазінах і секцыях, што працуюць у абласным цэнтры ад нашых кандытарскіх фабрык. Прадукты на навагодні стол традыцыйна закупляем у магазіне “Родны Кут” № 13, дзе сястра Тамара загадчык. Для святочнага меню патрэбны куры, рыба, каўбасныя вырабы, кансерваваная прадукцыя – усё купім там. А калі 31 снежня спатрэбіцца яшчэ што-небудзь, то магазін “Прадукты” № 15 побач – выручыць!
светлана карповаСвятлана Карпава з унукам Кірылам:
– Заўсёды закупляю прадукты на оптавай базе ў Брэсце, Новы год не выключэнне. У сёлетнім спісе каўбасныя вырабы, мяса (свініна), сыры, кансерваваныя зялёны гарошак, фасоля і кукуруза, фрукты, цукеркі, шампанскае – спадзяемся ўсё купіць там. У нашым “Еўраопце” набыла шакалад. Падарункі блізкім падрыхтавала загадзя, выбірала іх у гандлёвых кропках абласнога цэнтра. Сёлетнія навагоднія сюрпрызы для ўнукаў – канструктары “Лега” і кнігі. Для родных шыю камплекты пасцельнай бялізны, тканіну набыла ў магазіне “Брэсттэкстыльгандаль”, там жа прыгледзела і рушнікі з сімвалам будучага года. Дарэчы, прыгожыя статуэткі пеўняў купіла ў гандлёвым павільёне “Большая стирка”, што ў мікрараёне цукровага завода. Спадзяюся, яны парадуюць маіх родных і прынясуць ім у надыходзячым годзе здароўе і поспех.
Апытвала і фатаграфавала Алёна НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro