Расквецілася ёлка пад добры настрой

Расквецілася ёлка пад добры настрой

 

IMG_0035

Мінулая субота выдалася ветраная, сырая. Аднак жабінкаўцам не сядзелася дома. У другой палове дня гараджане і госці пачалі збірацца на гарадской плошчы, дзе праводзілася свята “Зімовы фэст”. Тут працавалі гандлёвыя павільёны, дзе прадаваліся цёплыя вязаныя рукавічкі і шкарпэткі, іншыя вырабы з авечай воўны; і, вядома, сувеніры з выявай чырвонага вогненнага пеўня – сімвала надыходзячага 2017 года. Прадаваліся і ялінкі “па суперкошце”, што было пазначана на цэнніках.
Тым часам, дарослыя і дзеці ў фае гарадскога Дома культуры любаваліся ёлкамі, іншымі атрыбутамі навагодняга свята, зробленымі ў рознай тэхніцы з разнастайнага матэрыялу. Найбольш было зялёных прыгажунь з цікавымі назвамі “Гламурная ёлка”, “Яблычная ёлка”, “Драўляная ёлка”, “Нявеста-ёлка”, “Залатая ёлка”. Гледачы захапляліся драўлянымі вырабамі, зробленымі ўмелымі рукамі Максіма Дземідзюка і яго дзядулі Анатоля Тамашука. Гэта былі открытие елки9открытие елки6“Памесце Дзеда Мароза” і “Церам для Снягуркі”. Кампетэнтнае журы дасканала вывучала творчыя ідэі майстроў, каб вызначыць пераможцаў конкурсу “Арт-Ёлка – 2017”. Скажу, што асаблівую актыўнасць праявілі вучні Крыўлянскай адзінаццацігодкі, якія прадэманстравалі сваё творчае майстэрства ў розных намінацыях. Актыўнымі былі хлопчыкі і дзяўчынкі з Ленінскай, першай гарадской і Ракітніцкай сярэдніх школ, ліцэя…
Назавём пера-можцаў першага раённага конкурсу творчых ідэй “Арт-Ёлка – 2017”. Дыпломы атрымалі: за “Навагодняе пажаданне” Максім Саўчук з Крыўлянскай адзінац-цацігодкі, за “Посах Дзеда Мароза” – Максім Дземідзюк і Анатоль Тамашук IMG_0014зноў жа з Крыўлянскай школы, за “Святочную ёлку” – Аліна Разінкова з Ленінскай сярэдняй школы, за “Рукавічкі открытие елки3для Снягуркі” – Арсеній Касьянчук з СШ № 3 г. Жабінка.
Тут жа ў фае ГДК майстар-класы праводзілі педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Уласюк, Тамара Казлова і Галіна Уладзіміраўна Іванова. У глядацкай зале для дзяцей была арганізавана кінавіктарына “Гэтая вясёлая планета”, на вуліцы праводзіліся спаборніцтвы “Зімовыя старты”.
…Прыцемак апускаецца над горадам. Пачынаецца святочнае відовішча з
удзелам казачных герояў і малышні, якой, нягледзячы на пранізлівы вецер, весела і радасна. На імправізаванай сцэне з’явіліся Дзед Мароз і Снягурка, якія прыехалі на свята на открытие елки18матацыкле. Задушэўныя словы-віншаванні, песні, жарты бавяць удзельнікаў дзейства. Надыходзіць час запальваць открытие елки16навагоднюю прыгажуню.
На сцэну запрашаецца кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. Ён віншуе землякоў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам, выказвае шчырую ўдзячнасць усім за паспяховую працу ў сёлетнім 2016-ым (па выніках дзевяці месяцаў Жабінкаўскі раён у рэйтынгу рэгіёнаў на другім месцы пасля Брэста) і зычыць, каб у кожным доме, у кожнай сям’і панавалі мір і ўзаемаразуменне, гучаў шчаслівы дзіцячы смех, каб цуды адбываліся не толькі ў открытие елки14навагоднюю ноч.
Чаканы момант. Пад звонкія крыкі дзетвары Дзмітрый Гарадзецкі разам з Дзедам Марозам чароўным посахам запальваюць ёлку-прыгажуню. Яна расквецілася рознакаляровымі агеньчыкамі. Карагоды, гульні працягваюцца з Дзядамі Марозамі IMG_0059і Снягуркамі, якія ўдзельнічаюць у другім раённым конкурсе-дэфіле, у якім перамогу атрымалі жартаўнікі з цукровага завода – Аляксей Войнаш і Аляксандр Чарнушыч. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская ўручыла ім дыплом за перамогу ў конкурсе-дэфіле “Марозка-2017”. Усе астатнія Дзяды Марозы і Снягуркі атрымалі граматы за ўдзел.
У дзверы ўжо стукаецца чароўнае і загадкавае свята для ўсіх людзей, якія не стамляюцца верыць у цуды. Няхай надыходзячы год бу-
дзе больш шчаслівым і плённым. Галоўнае – сустрэць яго трэба ў добрым настроі.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Таццяны ПЛАВУХ і Аляксея ГАНЧУКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top