Идти в ногу со временем

Идти в ногу со временем

Нікому не сакрэт, якая моладзевая арганізацыя з’яўляецца самай масавай і папулярнай у нашай краіне. Зараз у шэрагах Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі налічваецца каля 472 тысяч чалавек. Зараз у нашым раёне працуюць 52 пярвічныя арганізацыі БРСМ, колькасць школьнікаў і працоўнай моладзі ў іх шэрагах складае 902 чалавекі. Юнакамі і дзяўчатамі зроблена ўжо шмат. Але, вядома, новы час патрабуе новых спраў. Менавіта імі і зоймецца новы першы сакратар РК ГА “БРСМ” у Жабінцы Мікалай Васільевіч Лугаўскі.
Родам Мікалай з горада Бабруйска, пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе ён атрымаў адукацыю выкладчыка гісторыі, пэўны час працаваў настаўнікам у Ленінскай адзінадцацігодцы. 14 жніўня мінулага года Мікалай прызначаны на пасаду выконваючага абавязкі першага сакратара райкама ГА “БРСМ”. 28 снежня згодна з рашэннем цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” — стаў першым сакратаром Жабінкаўскай моладзевай арганізацыі. Што ж збіраецца зрабіць ён на новай пасадзе?
Працаваць новы кіраўнік плануе па трох асноўных напрамках.
— Галоўнае ў нашай працы — ахапіць моладзевым  рухам, культурнымі і грамадскімі акцыямі як мага больш юнакоў і дзяўчат, — дзеліцца. — Мы плануем вольны час працуючай моладзі напаўняць цікавымі і змястоўнымі мерапрыемствамі. Так, у 2011 годзе будуць праведзены адкрыты турыстычны форум “Моладзь Жабінкаўшчыны-2011”, веснавы першы чэмпіянат у страйкболе, які пройдзе на тэррыторыі сельгастэхнікі. Аматары не асабліва экстрэмальных забаў змогуць прыняць удзел у спаборніцтве “Рыбалоў Жабінкаўшчыны”. Улетку плануюцца спаборніцтвы ў пляжным міні-футболе.
Будзе працягвацца праца з юнакамі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
— Базавыя мерапрыемствы тут — гэта спартыўныя акцыі: спартакіяды з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і выратавальнікамі, — рассказвае Мікалай. — Нядаўна прайшоў адкрыты раённы чэмпіянат у міні-футболе. Актыўна ўдзельнічаюць школьнікі ў акцыях, скіраваных на ахову навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, прыбіраюць ў парку, берагі ракі Мухавец і возера Візжар.
Традыцыйнай стала валанцёрская дзейнасць моладзі, мэта якой — прыцягнуць увагу грамадскасці да дапамогі дзецям-інвалідам і сіротам. Добра наладжана ўзаемадзеянне з цэнтрам карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі, дзе праходзяць добрачынныя мерапрыемствы.
— На мой погляд, — кажа М.Лугаўскі, — наспеў час пераходзіць ад распыленасці да пэўнасці, ствараць для моладзі кожнага ўзросту заняткі, акцыі, якія адпавядаюць іх захапленням. Так, напрыклад, для вясковай моладзі ўжо не першы год праводзіцца конкурс “Уладар сяла”. Зараз мы распрацоўваем умовы прафесійнага конкурсу для моладзі сельгаспрадпрыемстваў, пад час якога будуць вызначацца найлепшыя жывёлаводы, кабайнеры, механізатары, вадзіцелі. Для школьнікаў будуць цікавымі заняткі сучаснымі танцамі ці ўдзел у іншых крэатыўнах забавах.
— Нельга забываць, што час хуткацечны, — падкрэсліў Мікалай. — Сучасная моладзь не такая, якой была 10 гадоў назад. Патрабуюцца іншыя метады работы з ёю. І наша арганізацыя будзе будаваць сваю працу зыходзячы з патрабаваннаў часу.
Што ж, зычым новаму кіраўніку РК ГА “БРСМ” самых цікавых акцый, самых удзячных і спагадлівых іх удзельнікаў.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
На здымку: М.В.Лугаўскі


Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top