Маленькія мастакі ўславілі чалавека працы

Маленькія мастакі ўславілі чалавека працы

Катя Петручик

Пераднавагодні час напоўнены рознымі прыемнымі нечаканасцямі і падарункамі. Найбольш прыемна атрымліваць іх, калі ўзнагароды чакаюць цябе за творчасць, талент, увасобленыя ў вырабах ці малюнках. Пра тое гаварыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская, якая на днях наведала першую і трэцюю гарадскія школы.
Ніна Уладзіміраўна выконвала прыемную місію – віншавала і ўзнагароджвала пераможцаў раённага конкурсу малюнкаў «Хвала рукам, што пахнуць хлебам”, які праводзіўся сярод дзяцей працаўнікоў – членаў прафсаюзных арганізацый (гэта было абавязковай умовай пры падвядзенні вынікаў).
У спаборніцтве талентаў паўдзельнічалі больш за тры дзясяткі юных аматараў алоўка і пэндзля ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. У выніку былі прадстаўлены галіновыя прафсаюзы работнікаў адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу, аховы здароўя, культуры. Пераможцы вызначаліся ў дзвюх узроставых катэгорыях.
Сустракаючыся з юнымі творцамі, Ніна Уладзіміраўна нагадала, што мэтаю конкурсу было ўславіць людзей працы, якія рупяцца, каб на нашым стале заўжды быў духмяны і смачны хлеб, вырашчаны на палях. З творамі канкурсантаў кожны меў магчымасць пазнаёміцца раней. Паколькі ўсе малюнкі былі змешчаны ў фае гарадскога Дома культуры пад час святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, а таксама на Тыдні прафсаюзнай культуры.
Журы адказна падышло да вызначэння найлепшых. У выніку пераможцай ва ўзроставай катэгорыі да дзесяці гадоў раённага конкурсу “Хвала рукам, што пахнуць хлебам” стала вучаніца першай гарадской школы Лізавета Закірава, якая выканала малюнак “На нашым агародзе”. (Мама маленькай мастачкі Таццяна Мікалаеўна працуе ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама). А сярод тых, каму ад 11 да 14 гадоў, лепшай прызнана работа вучаніцы СШ № 3 Кацярыны Пятручык “Хлеб на нашым стале” (тата працуе на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”). Дзяўчынкам уручаны дыпломы і сертыфікаты з пажаданнямі і надалей удзельнічаць у прафсаюзных конкурсах, якіх нямала будзе і ў годзе, што надыходзіць.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: узнагароду за перамогу ў конкурсе атрымала Кацярына Пятручык, якую ўручыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна КАЛЫБСКАЯ.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro