ГерасимовКіраўнік дзяржавы прызначыў Васіля Герасімава памочнікам прэзідэнта – галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.
Васіль Герасімаў раней займаў пасаду старшыні Камітэта Дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці. Васіль Мікалаевіч нарадзіўся 10 верасня 1975 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1997 годзе ў Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Беларусі, дзе працаваў на пасадзе галоўнага спецыяліста, начальніка аддзела, начальніка ўпраўлення. З 2003 па студзень 2013 года — начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. У студзені 2013 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro