Хлапчукоў выратавалі з ледзяной вады

Хлапчукоў выратавалі з ледзяной вады

дети на льду

13 снежня ў Пружанах двое вучняў, вяртаючыся са спартыўнай школы пасля трэніроўкі, выйшлі на лёд сажалкі глыбінёю 2 метры ў раёне вуліцы Горка і праваліліся ў палонку. На шчасце, іх заўважылі дырэктар аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Кобрынскага раёна Д. Кулеша і жыхар Белавусаўшчыны Пружанскага рэгіёна А. Місюля. Яны дапамаглі хлопчыкам выбрацца з вады. Выратавальнікі будуць заахвочаны Брэсцкім абласным саветам АСВОД.
Дарэчы, у першай дэкадзе снежня ў перыяд ледаспаду на вадаёмах Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей праваліліся пад лёд 10 чалавек.
Папярэджваю жыхароў Жабінкаўшчыны, аматараў зімняй рыбалкі пра захаванне мер асцярожнасці ў перыяд утварэння лядовага пакрыцця на вадаёмах і настойліва прашу ў гэты вельмі небяспечны перыяд наогул устрымацца ад выхаду на рэкі і азёры да ўтварэння трывалага лядовага пакрыцця. Для захавання жыцця, уласнага здароўя і іншых папярэджваю, што выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7 сантыметраў, забаронена.
Аматарам падводнай рыбалкі перад выхадам на лёд трэба запасціся камізэлькай і іншымі выратавальнымі сродкамі. Бацькам і настаўнікам неабходна правесці з падлеткамі прафілактычную работу аб забароне самастойнага выхаду на лёд, асабліва ў перыяд яго раставання і разбурэння пры змяненні тэмпературнага рэжыму. Беражыце сябе і жыццё сваіх блізкіх.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro