Усё ў тваіх руках

Усё ў тваіх руках

1481042640_mabu1qo_bla 1481045503_dc88tfnjfbe 1481048049_s_ikwbo8q6y

Другі год запар клуб “Расток” праводзіць мерапрыемства, якое дарыць радасць дзецям, што засталіся без бацькоўскай апекі і ўвагі. На гэты раз на пляцоўцы спартыўнага комплексу “Ба-дзёрасць” апрабоўвалі сваё футбольнае майстэрства 7 каманд. У асноўным тыя, хто ўдзельнічаў летась, але было і папаўненне: віцябчане.
Усіх удзельнікаў падзялілі на дзве ўзроставыя катэгорыі: у адной былі футбалісты 13-15 гадоў і старэйшыя, у другую ўваходзілі малодшыя – 10-12 гадоў. Каларыт турніру надала каманда дзяўчынак з Дывінскага дзіцячага дома. Хоць яны і не занялі першае месца, але згулялі выдатна.
Першымі выступілі мінулагоднія фаварыты – каманды “Дывін” і “ДБ”. Перамогу з вялікім адрывам атрымалі футбалісты з Быценя. У малодшай групе нядрэнна глядзеліся сябры-віцябчане. Аднак перамога ў сваёй узроставай групе дасталася камандзе “Любань”.
Для многіх нечаканым сюрпрызам стаў прыезд зорак нашага айчыннага футболу. Васіль Хамутоўскі (цяпер галоўны трэнер ФК “Крумкачы”) з радасцю адгукнуўся на запрашэнне прыехаць у госці. Ён паказаў юным футбалістам майстар-клас.
Спартыўнае свята ўдалося дзякуючы ўсім тым, хто ўклаў у яго часцінку сваёй душы. Юныя футбалісты выказваюць шчырую ўдзячнасць кампаніі “БудПартнёр”, ТАА “ЛазерГруп”, ТАА “СлавТрансБам”, футбольнаму клубу “Дынама Мінск”, усім валанцёрам. Турнір не адбыўся б без падтрымкі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкай абласной федэрацыі футболу і Жабінкаўскага райвыканкама.
Юрый БЯЛЕЦКІ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top