Першыя ў першынстве

Першыя ў першынстве

бокс

Адбылося адкрытае першынство СДЮШАР Жабінкаўскага раёна па боксе. На яго заўсёды запрашаюцца госці. На гэты раз імі былі каманды з Брэста, Кобрына, Баранавічаў, Белаазёрска, Пінска, а таксама з Узбекістана. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі каля 200 спартсменаў. Першае месца ў першынстве заваявала каманда СДЮШАР нашага раёна, другое – кабрынчане, трэцяе – берасцейцы.
Прафесійны бокс на рынгу паказалі таксама спартсмены, якія ўваходзяць у зборную Беларусі і выступаюць за нашу краіну на першынствах Еўропы і свету. Гэта пінчанін Максім Ненадавец і выхаванец Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Роберт Гірштэйн. Нашых жабінкаўскіх спартсменаў да першынства падрыхтавалі трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Мікалай Грыгарук, Васіль Максіменка, Яўген Градаўляк і аўтар гэтых радкоў.
Вадзім КУРАЎ, намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці НСУ “СДЮШАР Жабінкаўскага раёна”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro