Калі жадаеце стаць афіцэрам

Калі жадаеце стаць афіцэрам

офицер

У адпаведнасці з загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2014 г. за № 1191 у абасобленай групе нашага раёна ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага рэгіёнаў праводзяцца мерапрыемствы па адборы кандыдатаў для паступлення ва ўстановы адукацыі Беларусі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў, і ваенна-навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі ў 2017 годзе. На конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне нашай краіны мужчынскага полу, якія маюць агульнасярэднюю ці прафесійна-тэхнічную адукацыі з агульнасярэдняй ці сярэдняй спецыяльнай: ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, якія дасягнулі 17- ці 21-гадовага ўзростаў у год паступлення; прайшоўшыя ці тыя, хто праходзіць тэрміновую ваенную службу, у рэзерве, а таксама тыя, хто адслужыў на кантрактнай аснове, не старэйшыя за 23 гады; ваеннаслужачыя, што праходзяць службу па кантракце, але не старэй за 25 гадоў. Узрост паступаючых кандыдатаў вызначаецца па стане на год паступлення для атрымання адукацыі.
Асобы, якія жадаюць паступіць ва ўстановы адукацыі Беларусі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў, і ваенна-навучальныя ўстановы Расіі павінны да 1 красавіка 2017 года прыбыць у абасобленую групу (Жабінкаўскі раён) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў (г. Жабінка, вул. Катоўскага, 7, кабінеты № 2 і
№ 6 і напісаць заяву).
Падрабязную інфармацыю аб умовах прыёму, парадку падачы дакументаў, кваліфікацыйных патрабаваннях да кандыдатаў на паступленне і іншыя даведкі аб парадку атрымання ваеннай адукацыі можна атрымаць у рабочыя дні з 8.30 да 13.00 і з 13.30 да 17.00 у абасобленай групе ваеннага камісарыята г. Жабінка, вул. Катоўскага, 7, кабінеты № 2 і № 6 ці пазваніць па тэлефонах 2-16-01, 2-12-78, (8029)207-74-05, а таксама на сайце Міністэрства адукацыі Беларусі www.mil.by у раздзеле “Ваенная адукацыя”.
Аляксей ПЯТРОЎ, начальнік абасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, падпалкоўнік.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro