Ці патрэбен школьніку мабільнік?

Ці патрэбен школьніку мабільнік?

Мабільны тэлефон неабходны для таго, каб мы не хваляваліся за сваё дзіця. Так кажуць многія бацькі.
Сёння школьнікі карыстаюцца мабільнікамі, каб званіць мамам і татам, сябрам, каб гуляць, знаходзіцца ў сацыяльных сетках і шукаць інфармацыю ў інтэрнэце.
Ці забараняецца дзецям карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школе? Наколькі яны перашкаджаюць навучанню? Што думаюць на гэты конт самі вучні, настаўнікі, бацькі?
Таццяна ЦарукТаццяна Мікалаеўна Царук, сацыяльны педагог ліцэя:
– У век найноўшых сучасных тэхналогій мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця без камп’ютараў і мабільных тэлефонаў. Але, даючы апошнія дзецям з сабой у школу, трэба растлумачыць, што тэлефанаваць можна толькі ў экстраных выпадках, а не з нагоды і без нагоды. Увогуле, мы інтэрнэт-залежная нацыя, пра гэта сведчаць даследаванні. Часам бацькі дома даюць дзецям свой мабільнік, смартфон ці планшэт, каб спакойна заняцца гаспадарчымі справамі, а малыя гадзінамі гуляюць у камп’ютарныя гульні. Лічу гэта няправільным.
Вольга Віктараўна Дзмітрук, класны кіраўнік 6 “А” класа СШ №3:Вольга Дзмітрук
– Мабільнік школьніку не патрэбен, гэта адназначна. Перапынкі для адпачынку, а не для перагрузкі мабільнай інфармацыяй. І вочы, і галава стамляюцца. Пастаянна гавару пра гэта дзецям на класных гадзінах і не толькі.
Вольга ЛукашэвичМарына Стасевіч і Вольга Лукашэвіч, вучаніцы 11 “А” класа СШ №1:
­– Мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты ў школе не патрэбныя, яны перашкаджаюць навучальнаму працэсу. Мы імі карыстаемся з 5 класа, але толькі ў крайніх выпадках.
Марк Гардзіенка, вучань 10 “Б” класа ліцэя:Марк Гардзіенка
– У прынцыпе, сотавы тэлефон або смартфон у школе непатрэбныя. Я нашу яго з сабой, таму што часта тэлефануе мама. Але сазвоньваемся на перапынках. Для мяне мабільнік яшчэ як гадзіннік: зручна глядзець, колькі часу.
Таццяна ПлатонаваТаццяна Платонава, вучаніца 10 “А” класа СШ №3:
– Лічу, што да 7 класа мабільнік даваць у школу дзецям не трэба. Вучні малодшых класаў часцей выкарыстоўваюць тэлефоны для гульняў, чым для званкоў. А вось старшакласнікі тэлефануюць у неабходных выпадках, а яшчэ выкарыстоўваюць мабільныя ўстройствы, каб знайсці ў інтэрнэце дадатковую інфармацыю па прадметах.
Дар’я Главацкая, Ксенія Бялых і Аляксандра Васілюк, вучаніцы 7 “А” класа СШ №1:Аляксандра Васілюк...
– Карыстаемся мабільнікамі з першага-другога класаў, тэлефануем толькі на перапынках і пасля ўрокаў. Часам узнікае тэрміновая неабходнасць, пільная патрэба пазваніць бацькам. Не ўяўляем, як раней людзі абыходзіліся без мабільных тэлефонаў!
Дзіма КазбяйчукДзіма Казбяйчук, 3 “А” клас СШ №3:
– Мама і тата не дазваляюць мне насіць у школу мабільнік. Кажуць, што будзе перашкаджаць вучобе.
­Віктар Леанчук, бацька другакласніцы Веранікі і пяцікласніцы Анжалікі (СШ №3):
– Мы даём дзецям у школу мабільныя тэлефоны, патлумачыўшы папярэдне, што званіць можна зрэдку, у выпадку неабходнасці. Дзяўчаткі займаюцца ў гуртках, танцуюць, спяваюць. Трэба сазваніцца, забраць са школы, адвезці ў музычную. Тэлефон неабходны, але для сувязі, а не для гульняў.
Ксенія Рэмеш, Лізавета Купрацэвіч і Вераніка Сяркова, вучаніцы 7 “А” класа СШ №1:Лізавета Купрацэвіч і г.д.
– Мы лічым, што мабільныя ўстройствы патрэбны, каб патэлефанаваць бацькам, што, напрыклад, урок адмянілі або заняткі па інтарэсах. Паведаміць пра якое-небудзь мерапрыемства, паездку, бацькоўскі сход і г.д.
Святлана Пальчук, мама другакласніка Данілы (СШ №3):
– Лічу, што мабільныя ўстройствы ў школе дзецям абсалютна непатрэбныя, тым больш у пачатковых класах. Хто-небудзь патэлефануе пад час урока, перашкодзіць і вучням, і настаўніку. Трэба засяроджвацца на вучобе, а не на мабільных “забаўках”.
Апытвала і фатаграфавала Наталля Валошка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top