Смачнае і карыснае? Так!

Смачнае і карыснае? Так!

IMG_0768

Пад час абеду ў дзіцячы страўнік не ўлазяць апошнія дзве лыжкі супу, а вось дзве пячэнькі, ці тры цукеркі, ці шакаладка выдатна ўмяшчаюцца. Угаворваць з’есці салодкае малое зусім не трэба. Парадокс: тое, што любяць дзеці – цукеркі, чыпсы, жавальныя гумкі, салодкую газіроўку, шакаладкі і іншае, – насамрэч прыемнае на смак, але далёка не карыснае. Садавіна, гародніна, фрукты, першыя стравы, салаты і гарнір, як правіла, саступаюць ім у рэйтынгу дзіцячых смакавых пераваг. Каб малы “нехачуха” палюбіў іх, дарослым трэба прыкласці намаганні. А звычкі, як вядома, закладваюцца ў раннім дзяцінстве.
Ці можа карыснае быць адначасова і смачным? Выхаванцы дзіцячага ясляў-сада
№ 2 пад час конкурсу “Сямейная страва” даказалі, што такое магчыма. Выхавальніца Вольга Міхайлаўна Мяснікова падрыхтавала вясёлыя і пазнаваўчыя конкурсы аб правільным харчаванні, у якіх удзельнічалі пяць выхаванцаў з групы “Мурзілка” разам з бацькамі. Гэта Алена і Аляксандр Губіюк з дачушкай Машай, Святлана і Аляксей Сілюк з сынам Ягоркам, Кацярына і Васіль Мароз з сынам Мікітам, Таццяна і Аляксандр Ундзярук з дачушкай Вікай, IMG_0753Вікторыя і Алег Міранюк з сынам Мацвейкам. Падтрымаць удзельнікаў конкурсу, які стаў сапраўдным сямейным святам, прыйшлі і астатнія выхаванцы групы з татамі і мамамі.
У конкурсе “Візітоўка” дзеці і мамы расказалі пра сябе, традыцыі і ўменні, у “Віктарыне-загадцы” адгадвалі загадкі. У наступным дзеці дэманстравалі фартушкі і поварскія каўпакі, пашытыя для іх матулінымі рукамі. Аказалася, што і на кухні можна выглядаць модна і прывабна. У конкурсе “Сямейная страва” мамы праявілі фантазію і ўменне ў падачы апетытнай ежы. Напрыклад, у сям’і Мікіты Мароза ўсе любяць фрукты. Вітаміны на талерцы аформіліся ў цэлую кампазіцыю ў выглядзе пальмы, а таксама – вожыка. Маша Губіюк любіць запечаныя з мёдам яблыкі – крыніцу жалеза, Мацвею Міранюку часта гатуюць экзатычныя салаты, Вікторыі Ундзярук – блінчыкі з тварагом і мёдам, а Ягорку Сілюку – вінегрэт.
Журы высока ацаніла густы і ўменні канкурсантаў.
А што юныя балельшчыкі-гледачы? Яны таксама дэманстравалі свае ўменні і таленты ў перапынках паміж конкурсамі: выканалі гарэзлівы танец “Кухарыкі”, праспявалі “Песеньку матрошак”, паказалі сцэнку пра IMG_0727дзяўчынку-нехачуху.
Напрыканцы праграмы Бураціна прынёс залаты ключык у чароўным куфэрку з падарункамі: усім дзецям фрукты, а ўдзельнікам – дыпломы, мноства ўражанняў і выдатны настрой.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: пад час конкурсу “Сямейная страва”.
ФоIMG_0757та аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top