Пакаранне не спыняе злачынцаў

Пакаранне не спыняе злачынцаў

16big

Праведзена пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй раёна. На ім разглядалася эфектыўнасць дзейнасці Жабінкаўскага РАУС, назіральнай камісіі і ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, саветаў грамадскіх пунктаў па правядзенні прафілактычнай работы з асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

На пасяджэнні адзначалася, што прымаемыя раённым аддзелам унутраных спраў меры прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці не дазволілі станоўча паўплываць на негатыўныя працэсы, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў асобамі з непагашанай і нязнятай судзімасцю, іх колькасць не знізілася. Павысіць эфектыўнасць магчыма толькі пры своечасовым выяўленні асобаў, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, з ЛПП, з-пад арышту, а таксама схільных да супрацьпраўных паводзін, пры наяўнасці законных падстаў адразу ж паставіць іх на ўлік да ўрача-нарколага, працаўладкаваць і г. д. Пакуль гэтыя функцыі выконваюцца не ў поўным аб’ёме. Недастатковыя меры ў папярэджанні рэцыдыўных злачынстваў прымаюць сельвыканкамы. Дарэчы, мерапрыемствы прафілактычнага характару райаддзелам унутраных спраў праводзяцца бессістэмна, а гутаркі – фармальна, не высвятляюцца прычыны і ўмовы супрацьпраўных паводзін асобы. І вось вынік: за 10 месяцаў на тэрыторыі раёна агульная колькасць рэцыдыўных злачынстваў, паводле якіх папярэдняе расследаванне завершана, склала 41. Па лініі крымінальнага вышуку было 22, пры гэтым колькасць злачынстваў, што ўчынілі асобы з нязнятай і непагашанай судзімасцю, павялічылася на адно да ўзроўню аналагічнага перыяду 2015 года, па лініі крымінальнага вышуку зменшылася на 2. Рост выкліканы серыяй злачынстваў, якія ўчынілі браты Папярэкі. Тлумачыцца такое недастатковай прафілактычнай работай супрацоўнікаў РАУС, а таксама сельвыканкамаў з асобамі, што маюць нязнятую і непагашаную судзімасць. 35-цю раней судзімымі асобамі здзейснена 41 злачынства: асабліва цяжкіх у раёне адбылося 2, цяжкіх – 1, менш цяжкіх – 22, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай бяспекі – 16. На 50 % зменшылася колькасць злачынстваў, што адбыліся ў стане алкагольнага ап’янення, амаль на 30 % павялічылася іх колькасць з удзелам непрацуючых і навучэнцкай моладзі, што былі ўжо судзімыя. Былі здзейснены злачынствы і тымі, хто пакараны выпраўленчымі работамі, хто стаіць на прафуліку, у каго ёсць адтэрміноўка пакарання і паднаглядныя. З 3 да 12 злачынстваў у раёне павялічылася ў складзе групы. Як адзначалася на пасяджэнні, аналіз рэцыдыўнай злачыннасці па асобных відах за студзень-кастрычнік паказвае, што найбольш у раёне адбылося крадзяжоў. Летась толькі адны браты Папярэкі здзейснілі 8 злачынстваў. На працягу некалькіх месяцаў яны кралі маёмасць у грамадзян аграгарадка Ленінскі. Прычыны і ўмовы, якія падштурхоўвалі іх да гэтага, – беспрацоўе (адзін наогул не меў працы, а другі займаўся работай па дагаворы падраду). Хоць яны працяглы час займаліся крадзяжамі, але ў справе прафілактычнага ўліку не мелася звестак аб крыніцах іх пражывання, ладзе жыцця, намерах. Усё гэта ўпушчэнні ў аператыўна-службовай дзейнасці райаддзела ўнутраных спраў, сельвыканкама, няўзгодненасць мерапрыемстваў у адносінах падуліковых асобаў.
У якія дні і час часцей за ўсё адбываюцца злачынствы? Аналіз сведчыць, што па панядзелках і суботах, а па часе з 14.00 да 20.00 і з 02.00 да 08.00.
Рост злачынстваў, здзейсненых раней судзімымі асобамі, адзначаецца ў Жабінцы, Ленінскім і Сцяпанкаўскім сельскіх Саветах, а вось зніжэнне адбылося ў Ракітніцкім, Жабінкаўскім і Крыўлянскім сельсаветах, на тэрыторыі Хмелеўскага і Азяцкага сельскіх Саветаў колькасць іх на ўзроўні мінулага года – па адным.
Трэба адзначыць, што рэцыдыўных злачынстваў, што адбыліся па віне іншагародніх, сёлета зарэгістравана 7. Словам, адбылося зніжэнне на 10 злачынстваў у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам.
Нягледзячы на прымаемыя меры суб’ектамі прафілактыкі ў аносінах гэтай катэгорыі асобаў, дадзеныя мерапрыемствы часта неэфектыўныя праз несістэмнае іх правядзенне, не ўсе асобы стаяць на прафілактычным уліку і не ўсе працуюць.
Калі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі выпісваюць прадпісанне аб абавязковым наведванні ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, то супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі лічаць, што мерапрыемствы па працаўладкаванні выкананы, не адсочваюцца і не прымаюцца меры па канчатковым атрыманні такімі асобамі працы. Аб выхадзе на волю не заўсёды паведамляецца ў адпаведныя арганізацыі, работа назіральнай камісіі пры Жабінкаўскім райвыканкаме, старшыняў сельвыканкамаў не заўсёды носіць сістэматычны характар, інфармацыя падаецца, але не з’яўляецца поўнай.
У цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сёлета звярнуліся 27 асобаў, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі. Упраўленнем працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама для іх забраніравана 28 месцаў. За кошт броні працаўладкаваны толькі дзве асобы, застаюцца без працы – 9.
Каардынацыйная нарада рашыла, што Жабінкаўскаму райвыканкаму, сельскім выканаўчым камітэтам сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі неабходна ўключаць у план канкрэтныя мерапрыемствы, звярнуць асаблівую ўвагу на працаўладкаванне асобаў, якія стаяць на прафілактычным уліку ў РАУС. Райаддзел міліцыі штомесячна павінен падаваць у назіральную камісію райвыканкама, сельвыканкамы, саветы ГПАП інфармацыю пра тых, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, пасля адбывання пакарання ў выглядзе арышту, а таксама пра тых, хто дапускае парушэнні ўмоў адбыцця пакарання. Жабінкаўскаму раённаму аддзелу Следчага камітэта Беларусі пад час расследавання крымінальных спраў аб злачынствах, што здзейснілі раней судзімыя асобы, але стаяць на прафілактычным уліку ў РАУС, неабходна забяспечыць аператыўнае, усебаковае, поўнае і аб’ектыўнае расследаванне ўсіх абставін злачынства. У абавязковым парадку дадаваць да матэрыялаў крымінальнай справы інфармацыю аб праведзеных прафмерапрыемствах у адносінах згаданых асобаў.
Штоквартальна саветам грамадскіх пунктаў аховы правапарадку № 1 і № 2 Жабінкі неабходна распрацоўваць дадатковыя мерапрыемствы для папярэджання рэцыдыўнай злачыннасці паводле аналізу злачынстваў, здзейсненых асобамі, што адбываюць пакаранне, не працуючымі, якія дапускаюць парушэнне парадку і ўмоў адбывання пакарання. Факты парушэння парадку разглядаць на пасяджэнні савета ГПАП з выклікам парушальнікаў, інш.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор раёна, старшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top