Спіртное вадзіцелю не сябра

Спіртное вадзіцелю не сябра

фемида суда

У тым, што спіртное вадзіцелю не сябра, Сяргей М. мог пераканацца не аднойчы. У апошні раз ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане 3 лістапада 2016 года.
За два гады да гэтага Сяргей быў асуджаны да трох месяцаў арышту з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін у пяць гадоў, і пакараны штрафам – сто базавых велічынь. Са штрафам асуджаны не разлічыўся, бо даўно ўжо не працуе.
Пасля адбыцця арышту Сяргей М. быў пастаўлены на ўлік у райаддзеле міліцыі. Інспектар правёў прафілактычную гутарку, аднак гэта, мусіць, не паўплывала на вінаватага, бо ў хуткім часе ім было здзейснена аналагічнае злачынства.
24 верасня Сяргей М. дома выпіў літр піва, пасля чаго пайшоў да знаёмай, якая жыла на вуліцы Калгасная. Тры гады яны былі з Тамарай разам, але пасля таго, як у 2014 годзе ён, п’яны, на яе машыне паехаў пакатацца і быў затрыманы работнікамі міліцыі, а суд канфіскаваў той аўтамабіль, моцна пасварыліся і разышліся. Хаця час ад часу і сустракаюцца.
У двары Тамарынага дома стаяў аўтамабіль “Фіят Тэмпра” цёмна-сіняга колеру. Жанчына толькі-толькі набыла машыну, нават не паспела зарэгістраваць яе на сваё імя. У Сяргея адразу з’явілася думка з’ездзіць на новенькім аўтамабілі ў магазін. Тым болей, што на лаўцы ляжала жаночая сумачка, дзе знайшліся ключы ад машыны.
Толькі выехаў на вуліцу ХХІІ з’езда КПСС, як запынілі супрацоўнікі ДАІ і запрасілі праехаць у райбальніцу для медыцынскага агляду на наяўнасць алкаголю ў крыві. Прыбор паказаў, што ў выдыхаемым Сяргеем паветры ўтрымліваецца 0,6 праміле. Ён не стаў аспрэчваць паказанні прыбора і падпісаў акт агляду…
Сяргей прызнаны вінаватым у завалодванні аўтамабілем і паездцы на ім без мэты кра-дзяжу. Улічваючы абставіны справы і асобу абвінавачанага: ён здзейсніў злачынства ў час адбыцця крымінальнага пакарання, суд прыходзіць да высновы: дзеля перавыхавання, у тым ліку і папярэджання новых злачынстваў, неабходны пастаянны нагляд за ім – і прымае рашэнне назначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу.
Злачынства Сяргея М. падпадала пад два артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а ў адпаведнасці з часткамі 1 і 6 артыкула 73 вышэй названага дакумента па сукупнасці прыгавораў, далучыўшы часткова неадбытае пакаранне, суд канчаткова назначыў яму тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў, са штрафам у 100 базавых велічынь на суму 2100 рублёў, а таксама поўнасцю далучыў неадбытую частку дадатковага пакарання – штрафу 1060 рублёў.
Віктар НОВІК, старшыня суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro