Шкодным звычкам – не!

Шкодным звычкам – не!

вредные привычки

У дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставы “Шкодныя звычкі”. Тры дні запар чацвёртакласнікі першай і трэцяй гарадскіх школ прыходзілі да нас на мерапрыемствы. Бібліятэкары Вольга Гурыш і Таццяна Прадзялюк расказвалі вучням, як складваюцца звычкі, а са звычак – характар, аб шкодных звычках і іх уплыве на здароўе.
У чалавека іх бывае шмат: напрыклад, карысныя, якія дапамагаюць захаваць здароўе, стаць больш моцным і прыгожым, эканоміць час.
Але існуюць і шкодныя звычкі. Яны наносяць шкоду здароўю, выклікаюць залежнасць і нават прыводзяць да цяжкіх захворванняў. Бібліятэкары звярнулі ўвагу дзяцей на тое, што нельга рабіць: прагульваць урокі ў школе, шмат сядзець ля тэлевізара ці за камп’ютарам, захапляцца салодкім, грызці пазногці, гуляць у недазволеных месцах, спрабаваць незнаёмыя рэчывы, прымаць алкаголь, смаліць.
І з гэтымі шкоднымі звычкамі трэба змагацца. Самае галоўнае, каб дзіця зразумела: “Не – шкодным звычкам!” Таксама бібліятэкары правялі з дзецьмі гульні, паказалі тэматычны відэафільм, пазнаёмілі з кніжнай выставай.
Таццяна РАМАНАВА, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro