Правілам бяспекі трэба навучаць з малога ўзросту

Правілам бяспекі трэба навучаць з малога ўзросту

мчс

24 лістапада ў Брэсце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў абласнога фестывалю “Бяспечнае дзяцінства – 2016”. У Міжнародны моладзевы валанцёрскі цэнтр юных выратавальнікаў-пажарных з’ехаліся 20 дэлегацый, якія прадстаўлялі рэгіянальныя дзіцячыя дашкольныя ўстановы Брэсцкай вобласці.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр надзвычайных сітуацый Уладзімір Вашчанка, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валерый Вялічка, галоўны рэдактар ​​аб’яднанай рэдакцыі СМІ МНС Алена Палешчанкова, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Юрый Прасмыцкі. Жабінкаўскі раён на ўрачыстасці прадстаўляла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад
№ 4 Жабінкі” Вольга Войнаш.
У фае валанцёрскага цэнтра разгарнулася вялікая выстава. Тут былі прадстаўлены арыгінальныя цікавыя экспанаты, створаныя рукамі саміх дзяцей, іх выхавальнікаў і бацькоў – дзясяткі арыгінальных аўтарскіх распрацовак на тэму бяспекі жыццядзейнасці, кожная з якіх вартая ўвагі і распаўсюджвання ў дашкольных установах.
У сёлетнім абласным этапе фестывалю прынялі ўдзел 20 устаноў дашкольнай адукацыі. І кожная з іх атрымала пэўную ўзнагароду, была адзначана за дастойны ўклад у адукацыйны працэс, накіраваны на прывіццё ў маленькіх чамучак ведаў, як граматна і ўмела дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.
Удзельнікам фестывалю падарылі яркі святочны канцэрт і, вядома ж, уручылі заслужаныя ўзнагароды.
Любоў ВАЙТОВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top