Тры спецыяльнасці за адну змену

Тры спецыяльнасці за адну змену

IMG_0908

Анатоль Мікалаевіч Сахарчук на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” шчыра і сумленна працуе ўжо трэці дзясятак гадоў. Тут, на вытворчасці, быў каршчыкам, млынаром. З 1995 года ўладкаваўся ў цэх фасоўкі гатовай прадукцыі. Акрамя названых спецыяльнасцей, пад час працоўнай змены паспявае пабыць дазатаршчыкам, зашывальшчыкам і грузчыкам.
– Такім чынам, мы, работнікі цэха, размяркоўваем нагрузку, – расказвае Анатоль Мікалаевіч.
Адзін на дазатары “Дэльта” чапляе мех з лагатыпам завода, узважвае неабходную колькасць прадукцыі і наклейвае ярлык з неабходнай інфармацыяй аб камбікорме. Другі мяхі зашывае і спецыяльным латком IMG_0906адпраўляе на склад. Задача трэцяга чалавека – падхапіць мех і трывала пакласці на паддон. Дарэчы, на кожны ўмяшчаецца да 40 мяхоў па 25 кілаграмаў – а гэта адна тона. Каб запоўніць яго, неабходна 5-7 хвілін. Пасля кожных пяці нафасаваных паддонаў грузчыкі мяняюцца – ідуць узважваць або зашываць мяхі.
Дарэчы, калектыў цэха фасоўкі гатовай прадукцыі нешматлюдны – налічвае ўсяго тры чалавекі ў змене. Ад іх сумленнай, акуратнай працы залежыць, у якім выглядзе будзе дастаўлены камбікорм спажыўцу. Грузчыкі запэўніваюць – у самым лепшым!
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: грузчык Анатоль Сахарчук; грузчык Віталь Самасюк.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro