«Нас встречали овациями!»

«Нас встречали овациями!»

Мінула нямала часу як мы вярнуліся са сталіцы, а дасюль на сэрцах вельмі цёпла, на душы прыемна. Успамінаюцца словы, пачутыя пасля канцэрта: “Вашыя ноткі самыя чыстыя, самыя лёгкія!” Хочацца падзяліцца сваёй радасцю.
Атрымаўшы запрашэнне ад дырэктара Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў Яўгена Сяргеевіча Барсукова, ансамбль “Цукарынка”, хор ветэранаў цукровага завода, салісты самадзейнасці накіраваліся ў Мінск.
Зала, што ўмяшчала да паўтысячы месцаў, была паўнюткая. На нашу творчасць прыйшлі паглядзець людзі розных узростаў, асабліва прыемна было дарыць свае выступленні людзям сталага ўзросту. Такі прыём, што нас чакаў, звычайна атрымоўваюць толькі прафесійныя артысты. Нас сустракалі і праводзілі авацыямі! І час канцэрту праляцеў як адно імгненне.
Яшчэ немалаважна — пачалі завязвацца знаёмствы.
Высветлілася, што на нас завіталі паглядзець прадстаўнікі Палаца культуры трактарнага завода. Неўзабаве, пры нагодзе, жабінкаўскіх спевакоў і танцораў чакаюць і на гэтай сцэне. Атрымана запрашэнне і ад ансамбля танца “Равеснік”, які “прапісаўся” на падмостках Рэспубліканскага палаца прафсаюзаў. Намі зацікавіліся, запрасілі паўдзельнічаць у гучнай і прыгожай акцыі “Равеснік” збірае сяброў”. Найбольш імпанавала ў нашых выступоўцах (і пра гэта казалі многія) асаблівы шарм, стыльнасць, навізна, якая ёсць у “Цукарынцы”
Аднак ці толькі далёкія краі клічуць наш талент у палёт? У бліжэйшых планах — наведаць у Брэсцкім раёне Чаравачыцы і Астрамечава, выступіць на справаздачна-выбарных сходах.
Асобна хочацца выказаць удзячнасць генеральнаму дырэктару ААТ “Жабінкаўскі цукровых завод” Віктару Рыгоравічу Міронаву і старшыні прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Ірыне Канстанцінаўне Якубук, якія ўсяляк садзейнічаюць нашай канцэртнай дзейнасці.
В.ГАРДЗЕЙЧЫК, мастацкі кіраўнік клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top