Хадзем у кіно?

У кінатэатры “Юбілейны” сабралася моладзь Жабінкаўскага дабрачыння: сябры моладзевага брацтва ў гонар св. Кірылы Тураўскага, выпускнікі Нядзельнай школы прыходу храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы г. Жабінка, прадстаўнікі моладзі прыходу храма свяціцеля Мікалая аг. Азяты на чале са святаром Вадзімам Літвінюком, а таксама моладзь прыходу храма свяціцеля Мікалая ў В.Сяхновічах.
Напачатку сустрэчы да моладзі звярнуўся святар Андрэй Петрусевіч і прапанаваў паглядзець мастацкі фільм “Манах і чорт” рэжысёра М. Досталя. Дарэчы, гэтая стужка атрымала Гран-пры ХIV фестывалю праваслаўнага кіно “Пакровы” за 2016 год у Кіеве. Пасля прагляду кінастужкі моладзь абмяркоўвала ўбачанае за чаем, а пасля адпачыла пад час гульнёвай праграмы.

Цыкл гутарак пра сям’ю

Старшакласнікі гарадскіх школ сустракаліся з клірыкам храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы г. Жабінка святаром Андрэем Петрусевічам ў рамках цыкла гутарак аб сям’і і шлюбе.
Пад час іх былі разгледжаны асноўныя памылкі, якія здзяйсняюць маладыя людзі. Асаблівую ўвагу святар надаў паняццю цноты, якую неабходна захоўваць як самае дарагое, што ёсць у маладых людзей.
У рамках сустрэч святар звярнуў асаблівую ўвагу навучэнцаў на так званы «грамадзянскі шлюб». Гаворка ішла аб небяспечных наступствах такога сужыцця, асабліва для дзяўчыны, якая «больш за ўсё ад гэтага сужыцця пакутуе, аддаючы свае лепшыя гады таму, хто, па сутнасці, для яе ніхто».

Перамога за “Пакаленнем”

1Падведзены вынікі фота-конкурсу “Божая любоў” сярод прадстаўнікоў моладзевых брацтваў Брэсцкай епархіі. Сярод пераможцаў – вернікі з Жабінкі.
Так, Юлія Петрусевіч заняла другое і трэцяе месцы ў намінацыях “Групавы партрэт”, “Партрэт”, “Нацюрморт”, Марыя Дудар – другое ў “Макрафотаздымак”; спадабаліся журы фотапартрэты і Марыі Брышталь.
Цырымонію ўзнагароджання правёў дабрачынны цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэй Багдан Хома. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі сувеніры. А Гран-пры ўручылі Юліі Петрусевіч за фотаработу “Пакаленні”.
Таццяна АЛОЎЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top