Пытанням аховы працы – належнае месца

Пытанням аховы працы – належнае месца

IMG_9093

29 лістапада ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся семінар па пытаннях аховы працы. У ім бралі ўдзел старшыні пра-фсаюзных камітэтаў, спецыялісты і грамадскія інспектары ў ахове працы.

Адкрыла семінар старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Уладзіміраўна Калыбская. Яна падкрэсліла, што “выкананне норм і палажэнняў у ахове працы было і застаецца найважнейшым пытаннем, якое патрабуе да сябе пастаяннай увагі з боку дзяржавы, наймальнікаў, прафсаюзаў і саміх работнікаў”.
Маніторынг прычын няшчасных выпадкаў сведчыць, што значныя матэрыяльныя і маральныя страты, выкліканыя вытворчым траўматызмам і прафесійнымі захворваннямі, шмат у чым звязаныя з так званым “чалавечым фактарам”. Іншымі словамі – альбо з няправільнымі ці недастаткова правільнымі дзеяннямі непасрэдна саміх працаўнікоў, у тым ліку пацярпелых, альбо памылковымі рашэннямі кіраўнікоў у забеспячэнні бяспекі працы і арганізацыі працоўнага працэсу. Адпаведна, як падсумавала дакладчык у сваім выступленні, неабходнай умовай паспяховага вырашэння ўсяго комплексу праблем аховы працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму, прафесійных захворванняў павінна стаць павышэнне ўзроўню ведаў па гэтых пытаннях сярод кіраўнікоў і іх намеснікаў, спецыялістаў і работнікаў.
Урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзімір Ханонавіч Лапус звярнуў увагу прысутных на неабходнасць прытрымлівацца санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, асобна пад час сустрэчы ён спыніўся і на праблеме прафілактыкі ВІЧ/СНІД, фарміравання здаровага ладу жыцця.
Галоўны тэхнічны інспектар працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў Павел Аляксандравіч Фядотаў, які таксама браў удзел у семінары, распавёў пра тое, як здзяйсняецца грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, пазнаёміў з практыкай прымянення новых заканадаўчых актаў у гэтай сферы.
Галоўны дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Алег Ігаравіч Жмінько даў тлумачэнні на пытанні, якія ўзніклі пад час прымянення адпаведных заканадаўчых актаў.
Увогуле, як неаднойчы пад-крэслівалася на семінары, ахова працы – жыццёва неабходная і працаўніку, і працаўладкавальніку, і грамадству ў цэлым. Менавіта з гэтых пазіцый павінна будавацца рэальная работа пад час арганізацыі дзейнасці ў ахове працы.
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro