З любоўю да слухачоў

З любоўю да слухачоў


IMG_9454

Акцёры тэатра ніколі не могуць аднолькава сыграць адзін і той жа спектакль. Вакалісты таксама кожны раз па-іншаму выконваюць свае творы, інакш гучаць інструменты. На гэта ўплывае многае: настрой артыстаў і публікі, атмасфера, якая пануе ў зале, узаемаразуменне і многае іншае. Агульная мэта такіх творчых сустрэч – абмяняцца эмоцыямі, атрымаць задавальненне ад убачанага і пачутага і выйсці з залы з добрым настроем. Менавіта з такімі пачуццямі пакідалі залу ГДК жабінкаўцы і госці горада, хто 26 лістапада пабываў на канцэрце кавер-групы “БаянДай”. Сольную IMG_9457праграму калектыву адкрыў уласным вершам, прысвечаным яго ўдзельнікам, Вячаслаў Фядотаў. Выступленне “БаянДая” пачалося з твора, які з’яўляецца іх візітнай карткай і добра вядомы прыхільнікам групы, – песні “О любви”. Менавіта пра любоў і з любоўю да публікі выканаў калектыў і ўсе наступныя кампазіцыі. Са сцэны гучалі песні з рэпертуару Земфіры, Майкла Джэксана, Рэя Чарльза, гуртоў “Зямляне”, “Чайф”, “Акіян Эльзы”, “АВВА”, “Boney M”, іншых калектываў і выканаўцаў.
Сённяшнім саставам “БаянДай” выступае больш за тры гады. Калектыў малады, але за яго плячыма вялікі вопыт работы на розных музычных і культурных мерапрыемствах як раённага, так і абласнога ўзроўню. Ведаюць яго і за межамі Брэстчыны.
Кіраўнік кавер-групы Дзяніс Бацук з’яўляецца таксама тэхнічным дырэктарам, арганізатарам канцэртаў, гітарыстам і вакалістам. Бас-гітарыст Антон Зотаў – таленавіты музыкант, імправізатар, вакаліст, выкладчык па класе гітары Ленінскай і Жабінкаўскай дзіцячых школ мастацтваў. На ўдарных інструментах у калектыве іграе Юрый Янюк – барабаншчык, вядомы далёка за межамі нашага раёна. Хоць Юрый – IMG_9453самавучка, яго ўменне ствараць арыгінальныя рытмы і трымаць іх – прыроджаны талент. Клавішнымі і акардэонам валодае Аляксандр Кандрацюк, віртуозна мяняе інструменты ў час канцэртаў. На рэпетыцыі ў Жабінку музыкант прыязджае з абласнога цэнтра, дзе жыве і працуе.
Вакалістка Ганна Макавецкая так пракаменціравала свае ўражанні ад канцэрта: “Я шчыра ўдзячная ўсім, хто прыйшоў на наша выступленне. Зала была добразычлівая, адгукалася на нашы эмоцыі. Канцэрт атрымаўся душэўным, па-хатняму цёплым. Выступаць перад слухачамі заўсёды адказна і хвалююча, але й вельмі прыемна, тым больш, калі бачыш у зале твары знаёмых і родных
IMG_9456людзей (а іх, на шчасце, у той вечар было шмат).
Нашы канцэрты – своеасаблівая справа-здача таго, чаго мы дасягнулі і як змяніліся. З кожным выступленнем адчуваем, што сталі больш упэўненымі і згуртаванымі. Спадзяемся, што з кожным новым канцэртам колькасць прыхільнікаў “БаянДая” павялічыцца, а для гэтага мы будзем больш рэпеціраваць і працаваць над рэпертуарам, каб радаваць слухачоў новымі кампазіцыямі”.
Алеся ДАБРАВЕСТ.
На здымку: на сцэне ГДК “запальвае” “БаянДай”.
Фота Генадзя ХАМЮКА.IMG_9455

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro