С 1 февраля начата выдача прав нового образца

С 1 февраля начата выдача прав нового образца

29 сакавіка ўступае ў сілу новая рэдакцыя міжнароднай Канвенцыі аб дарожным руху.
У адпаведнасці з арт.43 Канвенцыі бакі, што дамаўляюцца, павінны выдаваць нацыянальныя вадзіцельскія пасведчанні не пазней, чым праз пяць гадоў пасля ўступлення ў сілу рэдакцыі Канвенцыі. Таму беларускае вадзіцельскае пасведчанне да канца гэтага тэрміну прызнаецца сапраўдным.
Аднак ужо з 1 лютага 2010 года пачалі выдавацца новыя нацыянальныя вадзіцельскія пасведчанні міжнароднага ўзору.
Напамінаем, няма патрэбы адразу бегчы ў ДАІ, каб напісаць заяву пра абмен вадзіцельскага пасведчання. Выдадзеныя раней, яны сапраўдныя і ў Беларусі, і ў краінах — удзельніцах Канвенцыі да канца тэрміну іх дзеяння, пазначанага ў дакуменце. А калі вы — уласнік яшчэ больш старога пасведчання (так званай “кніжкі”), у якім тэрмін дзеяння не паказаны, то абмежаванняў па часе яго абмену ўвогуле не вызначана. Ніякіх прэтэнзій з боку супрацоўнікаў ДАІ і іншых адказных асобаў не ўзнікне (напрыклад, пры праходжанні тэхагляду).
Кошт новага вадзіцельскага пасведчання пакуль застаецца без змен: 0,5 базавай велічыні (17500 рублёў) плюс 4200 рублёў — за афармленне заявы і камп’ютарнае абслугоўванне (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2010 года №200).
А.МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік аддзялення ДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top