Калі ў кінатэатры здарыцца пажар…

Калі ў кінатэатры здарыцца пажар…

IMG_9791 IMG_9794 IMG_9798 IMG_9801 IMG_9802

29 лістапада ля кінатэатра “Юбілейны” сабралася шмат цікаўных жабінкаўцаў, якіх устрывожыла вялікая колькасць пажарнай тэхнікі. Але, як аказалася, трывога была дарэмнай: тут праводзіліся трэніровачныя тактыка-спецыяльныя вучэнні, у якіх прынялі ўдзел падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Жабінкаўскага раёна.
Згодна з тактычнай задумкай адбылося ўмоўнае ўзгаранне на сцэне глядзельнай залы кінатэатра “Юбілейны”. У задымленай зоне нібы знаходзіліся людзі, якіх неабходна было эвакуіраваць. Работнікі РАНС і супрацоўнікі кінатэатра дзейнічалі зладжана і аператыўна, у цесным узаемадзеянні.
Пад час вучэнняў асабовы састаў выконваў абавязкі нумароў баявога разліку, удасканальваў тактычную вывучку і ўменні выконваць прыёмы работы з пажарным абсталяваннем.
З усімі пастаўленымі задачамі ўдзельнікі вучэнняў паспяхова справіліся. Па выніках мною быў зроблены вывад, што работнікі кінатэатра і падраздзяленняў Жабінкаўскага РАНС гатовыя да ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый.
Аляксандр КУЛІК, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАНС па аператыўна-тактычнай рабоце.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top