Повязь пакаленняў не павінна перарывацца

Повязь пакаленняў не павінна перарывацца

ветераны

Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў трох грамадскіх арганізацый: ФПБ, БРСМ і БГАВ. Прадстаўнікі іх падвялі вынікі сумеснай працы за год, які прайшоў з часу падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве. Высокую ацэнку атрымаў праект, рэалізаваны пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, па ўстаноўцы фотаэлектрычнай станцыі на мемарыяльным комплексе “Курган Славы”, а таксама дзейнасць па ўзнаўленні і рэканструкцыі мемарыяльных комплексаў і помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны ў краіне. Бакі таксама падтрымалі ініцыятыву ФПБ па развіцці адукацыйнага турызму для школьнікаў, які прадугледжвае наведванне аб’ектаў гістарычнай памяці. Пагадненне аб гэтым было падпісана кіраўнікамі прафсаюзнай, моладзевай і піянерскай арганізацый, а таксама міністрам адукацыі сёлета ў маі. Яно дае магчымасць школьнікам далучацца да гістарычнай спадчыны.
На будучы год дамовіліся таксама аб рэалізацыі шэрагу важных праектаў. Напрыклад, у красавіку 2017 года плануецца правесці месячнік “Захаваем памяць на вякі”, пад час якога будуць рамантавацца, добраўпарадкоўвацца і прыводзіцца ў парадак мемарыялы, помнікі і абеліскі воінскай славы, брацкія магілы і захаванні воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top