Гульні з бюджэтам

Гульні з бюджэтам

КГК

Сярод асноўных прынцыпаў ажыццяўлення дзяржаўных закупак трэба асабліва выдзеліць “эфектыўнае расходаванне грашовых сродкаў” і “развіццё добрасумленнай канкурэнцыі”. Як паказвае практыка, яны не заўсёды захоўваюцца.
Праведзеная Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці ў верасні бягучага года планавая праверка ТАА “Т”, якое займаецца рознічным і оптавым гандлем, з’яўляецца яркім прыкладам таго, як суб’ект прадпрымальніцкай дзейнасці ігнаруе прынцыпы дзяржаўных закупак.
У 2014 годзе ТАА “Т”, як удзельнік працэдур дзяржаўных закупак прадуктовых тавараў, стала пераможцам электронных аўкцыёнаў, праведзеных 18-цю бюджэтнымі арганізацыямі. Імі з таварыствам былі заключаны дагаворы на пастаўку прадуктаў па цэнах, што ўстаноўлены ў выніку электронных аўкцыёнаў. Пад час праверкі захавання гэтай арганізацыяй дагаворных абавязацельстваў на цэны, устаноўленыя згодна з электроннымі аўкцыёнамі, высветлілася, што кошт на тавар праз 1-2 месяцы паставак пачынаў павышацца. Праўда, паводле з дзеючым заканадаўствам Беларусі, карэкціроўка магчымая, калі змену цаны набываемых тавараў нельга было прадугледзець у пачатку працэдуры дзяржаўнай закупкі. Але яны павінны быць разлічаны суразмерна з коштам набываемых тавараў.
Як паказала праверка, ТАА “Т”, з’яўляючыся пасрэднікам паміж вытворцамі і бюджэтнымі арганізацыямі, магчымасцю карэкціроўкі цаны паспяхова карысталася, праўда, “крыху перастаралася”.
Так, у маі 2014 года на цукар, адгружаны бюджэтнай арганізацыі “І”, ТАА “Т” павысіла цану, што была ўстаноўлена паводле электронных аўкцыёнаў, на 10 %, хоць кошт цукру не мяняўся ў айчыннага вытворцы, дзе ён набываўся. На крупы пярловыя, таксама адгружаныя арганізацыі “І”, кошт павысілі на 17 %, хоць паводле электроннага аўкцыёну ён змяніўся толькі на 6,3 %.
Аналагічная сітуацыя назіралася пры адгрузках прадуктовых тавараў і іншым бюджэтным арганізацыям.
Такім чынам, ТАА “Т” за кошт неабгрунтаванага павышэння цаны “зарабіла” 228 млн. недэнамінаваных рублёў, якія, на жаль, давядзецца вярнуць разам з працэнтамі за іх выкарыстанне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro