У кастрычніку паводле вынікаў кантрольных мерапрыемстваў спецыялістамі КП-ПВГК “Федзькавічы” і аддзела вагагабарытнага кантролю Транспартнай інспекцыі ў Брэсцкай вобласці было праверана 850 транспартных сродкаў, а паводле раптоўных тэматычных праверак складзены тры акты. 273 кіроўцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на 40761 рубель. У асноўным вадзіцелі парушаюць рэжым працы і адпачынку, цяжкавагавыя транспартныя сродкі часта рухаюцца без спецыяльнага дазволу на міжнародныя перавозкі грузаў.
Пад час кантрольных мерапрыемстваў было выяўлена 40 выпадкаў руху менавіта без іх. З уладальнікаў такіх аўтамабіляў спагнана ў даход дзяржавы 26043 рублі за ўрон, нанесены дарогам агульнага карыстання.
Васіль ГАЛЮНЧЫК, начальнік КП-ПВГК “Федзькавічы”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.